Трэба дома бываць часцей

Источник материала:  
Рознымі шляхамі ішлі ў вялікі свет знакамітыя ўраджэнцы Драгічыншчыны. Рэдка ці часта вярталіся на тую зямлю, па якой зрабілі першыя крокі. І толькі зусім нядаўна ўсе сабраліся разам.

Літаратурна-музычнае свята з вершамі, песнямі, дзіцячымі танцамі «Я табою, мой край, намагнічаны...» прайшло ў школе № 2 райцэнтра.

З асаблівай увагай слухалі землякі Мікалая Кузьміча — заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».

Прыцягнула ўвагу прысутных эмацыянальнае выступленне паэта Уладзіміра Сітухі, ініцыятара ўрачыстасці. Уладзімір Мікалаевіч у асноўным піша пра людзей працы, пра тых вяскоўцаў, для якіх зямля-карміцелька стала лёсам. Менавіта ім ура-джэнец вёскі Гутава і прысвяціў многія свае творы, змешчаныя ў новай кнізе «Землякі».

Прысутныя ў зале з цікавасцю слухалі песні на словы аўтара гэтых радкоў і Анатоля Крэйдзіча.

Многія ўраджэнцы Драгічынскага раёна высока ўзняліся па службовай лесвіцы, займалі і займаюць цяпер адказныя пасады, працуюць у самых розных сферах. Так, у сустрэчы землякоў прынялі ўдзел кіраўнік справамі Брэсцкага аблвыканкама Антон Стэльмах, генеральны дырэктар Брэстаблсельбуда Пётр Масальскі, былы намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Крывецкі — усе драгічынцы.

Асаблівую ўдзячнасць выказвалі прысутныя гаспадарам свята, і ў першую чаргу таленавітаму педагогу, энергічнай і абаяльнай Таццяне Навумчык, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры.

Мікола ПАНАСЮК, член Саюза пісьменнікаў Беларусі
←Названы обладатели III Национальной музыкальной премии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика