У Вілейцы прыгадаюць пра Уладзіслава Стрэмінскага

Источник материала:  

Уладзіслаў Стрэмінскі. Беспрацоўныя.

Пройдзе вечарына памяці, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння мастака Уладзіслава Стрэмінскага.

Адбудзецца яна ў выставачнай зале імя Сілівановіча краязнаўчага музея 14 снежня, паведаміла старшы навуковы супрацоўнік Вольга Коласава.

Уладзіслаў Стрэмінскі – знакаміты беларуска-польскі мастак-авангардыст. Частка  яго творчага жыцця звязана з Вілейкай, дзе ён выкладаў у гімназіі, быў галоўным мастаком-афарміцелем горада.

Удзельнікам вечарыны раскажуць пра жыццё і творчасць мастака, пакажуць відэафільм. Яны змогуць паўдзельнічаць у перфомансе.

Пачатак запланаваны на 15 гадзін.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Выява з сайта nn.by

←Михалок: Пусть псы гонятся за нами, но мы им отрежем хвосты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика