У Чысці маленькія чытачы адкрылі для сябе шведскага аўтара

Источник материала:  

Лямцавыя фігуркі ажывілі Вераніка Фаміна і Бэла Кавалькова.

21 лістапада ў Чысцінскай сельскай бібліятэцы паказалі лялечны лямцавы спектакль “Мама Му чытае і прыбірае” па кнізе шведскага аўтара Юі Вісландэр.

На сустрэчу прыйшлі вучні першага і другога класаў. На пачатку беларуская дзіцячая пісьменніца Алена Масла расказала маленькім чытачам, што кніга прыехала са Швецыі, каб мы даведаліся пра неверагодныя прыгоды Мамы Му і яе сябра Крумкача.

Потым яна аб’явіла конкурс на самага лепшага чытача беларускіх кніг. Пераможцу ў падарунак дасталіся карты Швецыі, якія госці перадалі бібліятэцы разам з кнігамі.

Алена Масла ўручае кнігу і мапы Швецыі Наталлі Янчаўскенэ для Чысцінскай бібліятэкі.


Аднак самае цікавае пачалося далей. Лялечны тэатр Веранікі Фаміной “Лямцавая батлейка” паказаў сваю версію шведскага твора. Спектакль сапраўды захапіў дзяцей, яны потым з задавальненнем адказвалі на пытанні Мамы Му, лічылі разам з Крумкачом і тлумачылі яму, што можна рабіць, а што нельга.

Закончылася казка звонкім смехам маленькіх гледачоў і дожджыкам з сена, які зладзіў Крумкач з дапамогай ветрагона.

Напрыканцы сустрэчы дзеці атрымалі цукеркі ад гасцей, на што адказвалі гучным “дзякуй!”

Юлія Араноўская, кіраўнік аматарскага аб’яднання “Клуб журналістыкі” Чысцінскага СДК.

Фота забяспечана Юліяй АРАНОЎСКАЙ.

←У школьных музеях захоўваюцца скарбы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика