Падчас "Дзiкай маляванкi" прадставілі комікс па матывах "Дзікага палявання караля Стаха" Караткевіча

Источник материала:  
10.11.2013 12:11 — Новости Культуры

9 лістапада ў "Кнiгарні "логвінаЎ" у межах літаратурнага фестываля "Лятучы стол Караткевiча" прайшоў ранішнік "Дзiкае маляванне". Паэт і мастак Адам Глобус з нагоды прадставіў чацвёртае выданне комікса "Дзiкага палявання караля Стаха".



Адам Глобус добра ведаў Уладзіміра Караткевіча, яго сям'я жыла па суседству. І ўжо тады, калі выйшлі кніга пра караля Стаха, нарадзілася ідэя стварыць комікс па матывах твора.

"У кожнага народа павінна быць свая легенда, і ў нас ёсць кароль Стах", - лічыць Адам Глобус. Дзецям, якія прыйшлі на "маляванку", ён расказаў, што кароль Стах прыходзіць караць тых, хто не любіць сваю краіну Беларусь.

Інтэрактыўную частку праграмы вяла мастачка Наталля Гарачая: дзеці ўгадвалі халодныя і цёплыя колеры, а пасля размалёўвалі комікс.





"Дзiкае маляванне" праходзіла ў межах грамадска-культурнай кампаніі "Будзьма беларусамi!" і "Кнiгарнi "логвінаЎ".

Фестываль "Лятучы стол Караткевiча" працягнецца да 26 лістапада. У яго межах 12 лістапада а 19-й у галерэі Ў по адрасе пр. Незалежнасці, 37а пройдзе канцэрт Змітра Вайцюшкевіча "Скрыпка дрыгвы" - прагучаць творы з альбома "Беларуская песня" на вершы Караткевіча. 13 лістапада ў "Кнiгарні "логвінаЎ" па тым жа адрасе ў той жа час адбудзецца сустрэча з аўтарам кнігі "Ордэн Белай Мышы" Уладзімірам Арловым з нагоды перавыдання кнігі.

←Итоги «Лістапада-2013»: белорусам привезли унылое кино?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика