“Беларускія выдавецтвы падтрымліваюць родную мову”

Источник материала:  

Андрэй Дзічэнка нарадзіўся ў Калінінградзе. Потым пераехаў, жыў і вучыўся ў Вілейцы. Пасля заканчэння вілейскай гімназіі “Логас” паступіў у Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка на гістарычны факультэт. Скончыўшы навучанне, пачаў працаваць журналістам у мінскім часопісе.

Да такой высновы прыйшоў малады пісьменнік з Вілейкі Андрэй Дзічэнка, калі пачаў шукаць шляхі, каб выдаць уласную кнігу.

У свае 24 гады Андрэй мае тры кнігі. У 2010 годзе выйшла першая з трылогіі “Мінскае неба”. Яшчэ праз два гады – “Анамаліі.Inferno” і “Схема.DFТ”. Напісаныя яны ў духу метарэалізму, на мяжы свядомасці і чагосьці іншага, неспазнанага, вызначае Андрэй. Дарэчы, сёлета выйшаў і яго зборнік расказаў “Ты – мяне”.

Усе гэтыя кнігі аўтар выдаў праз маскоўскае выдавецтва электронных кніг.

На пытанне, чаму маскоўскае, а не беларускае, Андрэй адказвае так:

– Таму што я пішу на рускай мове. Я з радасцю б выдаваў кнігі тут, калі б рускамоўная літаратура нароўні з беларускамоўнай называлася беларускай.

Гэтая ж тэма:
Дзяўчына выдала кнігу ў 16 гадоў − як атрымалася? (+фота, відэа)

– Ці значыць гэта, што беларускамоўную літаратуру ў нас прасцей выдаць, чым рускамоўную?

– Наколькі мне вядома, існуе сістэма еўрапейскіх грантаў, якія скіраваныя на выданне беларускамоўнай літаратуры. Рускамоўныя аўтары сыходзяць на маскоўскі рынак. Напрыклад, кнігу Таццяны Заміроўскай “Жыццё без шуму і болю” выдалі ў Маскве. Там жа пабачыла свет і кніга Андрэя Астравумава “Дудзі Дубі Ду”. Я, вядома, не бяруся адказваць за ўсіх, аднак сапраўды няшмат беларускіх незалежных выдавецтваў працуюць з рускай мовай.

Цяпер кнігі аўтара можна знайсці на інтэрнэт-партале ва ўсіх даступных фарматах электронных кніг.

– Паміж парталам і бібліятэкай ёсць значная розніца, – тлумачыць Андрэй. – Бібліятэка – гэта месца, дзе ціха. У тым ліку і ў сеціве. На партале ж жыццё кіпіць.

– Чаму ўсё ж не друкаваная кніга, а віртуальная?

– Гэта зручна, таму што электронныя кнігі становяцца ўсё больш папулярнымі. Ды і дрэвам не так страшна, – усміхаецца Андрэй.

Кнігу можа зайсці і сцягнуць кожны. Таксама яе можна свабодна размяшчаць і на іншых інтэрнэт-рэсурсах. Гаворка пра аўтарскія правы не ідзе. Адзінае, на партале ёсць магчымасць “сказаць аўтару дзякуй грашыма”. Гэта значыць, калі чытачу вельмі спадабаецца кніга, ён можа пералічыць аўтару пэўную суму грошай.

– Увогуле, аўтарскія правы – паняцце састарэлае, – лічыць Андрэй. – Культурны абмен не прымае абмежаванняў. Калі маю кнігу капіруюць і размяшчаюць дзе-небудзь яшчэ, то гэта элемент прызнання.

– А ці магчыма кнігай зарабіць?

– Сёння літаратурнай працай не заробіш. Вядома, калі ты не канвеер па стварэнні дэтэктываў і жаночых раманаў.

– Ці ўкладаў грошы, каб кніга з’явілася?

– Не, грошы не спатрэбіліся. Любы чалавек можа без усялякіх укладанняў выдаць інтэрнэт-кнігу, калі яна пройдзе рэдакцыйны адбор.

Гэтая ж тэма:
Якія кнігі набываюць літоўцы, а якія – беларусы

Настасся РОЎДА.

Фота забяспечана Андрэем ДЗІЧЭНКА.

←Белорусские актрисы в нарядах от Дени Дюрана продефилируют по красной дорожке на открытии "Лістапада"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика