Мэбля з пасагу

Источник материала:  
ПРАЎНУЧКА колішняга гаспадара маёнт- ка ў Блоні, што на Пухаўшчыне, Анатоля Восіпавіча Бонч-Асмалоўскага, рэвалюцыянера-народніка, эканаміста, сябра Мінскай сельскагаспадарчай суполкі перадала ў дар раённаму краязнаўча- му музею каштоўныя экспанаты — спадчынную мэблю.

У сядзібным драўляным доме зараз і размешчаны музей, дзе абсталявалі пакой Бонч-Асмалоўскіх — знакамітага разгалінаванага роду, вядомага ў царскай Расіі і ў Савецкай дзяржаве. Варта ўзгадаць, што Анатоль Восіпавіч сябраваў з бацькам Максіма Багдановіча. З ім яны арганізавалі ў Блоні сялянскі гурток самаадукацыі.  Яшчэ ў 1881 годзе ў Блоні ён выкарыстоўваў сіласныя кармы, у 1908-м арганізоўваў аўкцыё- ны па продажу сельскагаспадарчай жывёлы, насення і прылад. У савецкі час стаў дырэктарам аднаго з першых саўгасаў на Міншчыне, распрацаваў прынцыпы і план адраджэння эканомікі Беларусі ва ўмовах НЭПа. Пачынаць жа адраджэнне, паводле яго меркавання, патрэбна было з тых галін, якія працуюць на мясцовай сыравіне, не патрабуюць значных капіталаўкладанняў пры адначасовай хуткай акупнасці, а менавіта з лясной гаспадаркі, малочнай жывёлагадоўлі, свінагадоўлі і бульбаводства. Развіваць эканоміку, лічыў беларускі навукоўца і практык, патрэбна таксама з прыцягнення замежнага капіталу ў вытворчасці, прадукцыя якіх карыстаецца попытам на знешнім рынку. На дзіва, як яго ідэі сугучныя сучасным.

Яго сыны таксама зрабілі навуковую кар’еру, дачка была хірургам. Глеб Анатольевіч Бонч-Асмалоўскі вядомы тым, што ўпершыню на тэрыторыі Савецкага Саюза ў крымскім гроце Кіік-Коба знайшоў рэшткі неандэртальца. Яго сын і ўнук Анатоля Бонч-Асмалоўскага Андрэй стаў доктарам фізіка-матэматычных навук. А дачка вядомага фізіка Марына Андрэеўна і перадала музею мэблю, што належала яшчэ яе дзядулю Глебу, а дакладней, была часткай пасагу яе бабулі Вольгі Георгіеўны Марозавай, якая таксама паходзіла з сям’і вучонага-лесавода.

Марына Андрэеўна прывезла з Санкт-Пецярбурга сталы — пісьмовы, абедзенны, дэкаратыўны і туалетны, крэслы, кніжныя шафу і паліцы, буфет — усяго 12 каштоўных прадметаў інтэр’ера што перадаюць дарэвалюцыйную эпоху і характарызуюць побыт інтэлігенцыі тых часоў.

Елена КЛИМОВИЧ, «БН»

Фото Натальи ПАРХОМЧИК

 

←Кормовые угодья приблизили к фермам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика