Кітаянка стварае скульптуру для Мядзела

Источник материала:  

За работайШунін Чэн.

У райцэнтры зараз праходзіць пленэр разьбяроў. Сюды прыехалі студэнты кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Іх кіраўнік – Аляксандр Фінскі.

У пленэры ўдзельнічаюць восем студэнтаў. Сярод іх і кітаянка, якая вучыцца ў акадэміі, Шунін Чэн. Яна працуе над  творам, у цэнтры якога – вобраз дзіця.

– А хлопчык у вас будзе падобны на беларускага ці кітайскага? – пытаю.

– Пастараюся зрабіць еўрапейскага выгляду, – усміхаецца Шунін.

– А як узнікла ідэя такога твору: раней прыдумалі ці тут з’явілася?  

– Тут ідэя прыйшла.

– Раней ці чулі пра Мядзел, Нарач?

– Чула, што Нарач – самае вялікае возера ў Беларусі, але раней не была. А зараз пабачыла, што ў Мядзеле так спакойна.

Студэнты ствараюць самыя разнастайныя скульптуры – на дзіцячую тэматыку, абстрактныя і вядома, па матывах нарачанскіх паданнях. Маладыя скульптары мяркуюць прабыць ў Мядзеле да канца ліпеня. А вынікам іх працы стануць сем драўляных скульптур, якія ўпрыгожаць горад.         

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

←Российскому поэту Андрею Дементьеву сегодня исполняется 85 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика