Арганізатары фестывалю ў Гальшанскім замку трымаюць план мерапрыемства ў сакрэце
16.07.2013
—
Новости Культуры

24 жніўня ў Гальшанскім замку адбудзецца фестываль традыцыйнай культуры.
Мерапрыемства арганізоўваюць сумесна з Літвой. Пакуль арганізатары трымаюць у сакрэце, як усё адбудзецца.
Але фестываль захавае свае традыцыі: паўсюль будзе гучаць старажытная музыка, гледачы змогуць атрымаць майстар-клас па бальных танцах, а майстры-рамеснікі ўпрыгожаць свята сваімі працамі.
Галіна СІНІЦА.
Фота tio.by