Гісторыя фестываля "Адна зямля", які пройдзе ў Маладзечне 9 чэрвеня
Глобус “Адна зямля” – пераходны сімвал фестывалю, які ад 2006 года перадаецца ад раёна-арганізатара наступнаму. Летась глобус перадалі маладзечанцам віляйчане.
Фестываль “Адна зямля” сёлета пройдзе на сцэне маладзечанскага амфітэатра 9 чэрвеня. Першапачаткова (1999) заснавальнікамі фестывалю сталі аддзелы культуры Маладзечанскага, Валожынскага і Ашмянскага райвыканкамаў і тыднёвік “Рэгіянальная газета”. Назву фестываль запазычыў у аднаго з заснавальнікаў, бо “Адна зямля” – слоган “Рэгіянальнай газеты”.Першы раз фестываль адбыўся 10 ліпеня 1999 года на стадыёне пасёлка Чысць у Маладзечанскім раёне. Старшыня журы – дырэктар Маладзечанскага музычнага вучылішча Рыгор Сарока.
Ад 2000 года ў фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Вілейшчыны і Смаргоншчыны, а да заснавальнікаў далучыліся аддзелы культуры Вілейскага і Смаргонскага райвыканкамаў.
Ад 2002 года ўдзельнічаюць жыхары Астравеччыны. Заснавальнікам становіцца і аддзел культуры Астравецкага райвыканкама.
У 2004 годзе да заснавальнікаў фестывалю далучаецца аддзел культуры Мядзельскага райвыканкама. Удзельнікамі могуць стаць і жыхары Мядзельскага раёна.
Месцы правядзення фестывалю
1999 – Маладзечанскі раён, пасёлак Чысць
2000 – Валожын
2001 – Ашмяны
2002 – Астравецкі раён, вёска Рымдзюны
2003 – Смаргонь
2004 – Вілейка
2005 – Мядзел
2006 – Маладзечна
2007 – Валожын
2008 – Мядзел
2009 – Смаргонь
2010 – Ашмяны
2011 – Астравец
2012 – Вілейка
Гімн фестывалю
Гімн фестывалю напісалі паэтка Таіса Трафімава і кампазітарка Алена Атрашкевіч. Упершыню выкананы ў 1999 годзе ў Чысці:
Зямля бацькоў – цудоўная зямля!
Пашчасціла і мне тут нарадзіцца.
Да скону дзён і зблізку, і здаля
Табою, любы край, мне ганарыцца.
Адна зямля ў нас з табой, адна,
Дае нам сілы чыстая крыніца –
Куды б мяне дарога ні вяла
Табе хачу я нізка пакланіцца.
Мой край рамонкаў, сініх васількоў,
Тут плакаць і смяяцца можна ўволю.
Тут сустракаюць дарагіх сяброў
І песняй звонкаю, і хлебам-соллю!
Уладальнікі Гран-пры
1999 – Дзмітры Мінько, Маладзечанскі раён
2000 – Дар’я Урызчанка, Маладзечанскі раён
2001 – Людміла Сінкевіч, Ашмянскі раён
2002 – Казімір Таўстыка, Вілейскі раён
2003 – Алеся Супрановіч, Вілейскі раён
2004 – Наталля Салава, Вілейскі раён
2005 – Алеся Кульша, Маладзечанскі раён
2006 – Аляксандр Салаўёў, Маладзечанскі раён
2007 – Віктар Выбарнаў, Маладзечанскі раён
2008 – Вікторыя Ількевіч, Вілейскі раён
2009 – Дзяніс Пацэвіч, Смаргонскі раён
2010 – Вольга Ільіч, Маладзечанскі раён
2011 – Анастасія Апанасенка, Маладзечанскі раён
2012 – Артур Міхайлаў, Маладзечанскі раён
Прыз глядацкіх сімпатый
Прыз глядацкіх сімпатый – спецыяльны прыз, заснаваны “Рэгіянальнай газетай”. Яго ўладальнікамі станавіліся
1999 – Юлія Іванчык, Маладзечанскі раён
2000 – Алеся Дзяржавец, Вілейскі раён
2001 – Іван Валадзько, Ашмянскі раён
2002 – Сяргей Сяўко, Астравецкі раён
2003 – Святлана Пушкарова, Валожынскі раён
2004 – Кацярына Цыгельнікава, Мядзельскі раён
2005 – Валеры Вязевіч, Мядзельскі раён
2006 – Мікалай Разановіч, Смаргонскі раён
2007 – Васіль Каспяровіч, Ашмянскі раён
2008 – Генадзь Чарняўскі, Валожынскі раён
2009 – Таццяна Анушэўская, Валожынскі раён
2010 – Аляксандр Жукоўскі, Ашмянскі раён
2011 – Вольга Касцюкевіч, Смаргонскі раён
2012 – Алеся Сяргейчык, Валожынскі раён
Даведка “РГ”. “Адна зямля” – рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзіцца па чарзе ў адным з раёнаў Беларускага Павілля і на Валожыншчыне: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім, Валожынскім Мінскай вобласці і Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім Гродзенскай вобласці.
Падрыхтаваў Мікола ГАЙДУК.