У Віцебску перабудоўваюць помнік архітэктуры XIX стагоддзя
20.02.2013 16:35
—
Новости Культуры
У Віцебску перабудоўваюць помнік архітэктуры XIX стагоддзя
У Віцебску перабудоўваюць жылы двухпавярховы дом канца XIX стагоддзя, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі.
Будынку № 19 на праспекце Фрунзэ надбудоўваюць 3-ці паверх або мансарду. Як бачна з фотаздымкаў, на пачатку рэканструкцыі былі знішчаныя некаторыя элементы фасаду, зараз яны адноўленыя з сучаснай цэглы, аднак астатняя частка новабуда робіцца з бетонных блокаў.
Дамы № 13 (былая электрастанцыя трамвая, на рэканструкцыі), № 17 і № 19 (жылыя) пасля знішчэння двух будынкаў на пачатку праспекта Фрунзэ з’ўляюцца апошняй часткай старой забудовы былой Задунаўскай вуліцы.
На жаль, на будоўлі адсутнічае пашпарт аб’екта, таму цяжка сказаць, каму цяпер належыць гэты будынак і хто вядзе працы.