15 лютага ў 17.00 у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" адбудзецца адкрыццё фотавыставы "Ступені"
15.02.2013 13:33
—
Новости Культуры
15 лютага ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Ступені”
Гэта першая выстава, якая пачынае Мінскі фестываль фатаграфіі. Усім членам аб’яднання было прапанавана даслаць творчыя серыі, савет аб’яднання адабраў лепшыя працы, з іх і сфарміравана экспазіцыя, якая атрымала назву “Ступені”.
Арганізатары выставы (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Беларускае грамадскае аб’яднанне “Фотамастацтва”) лічаць гэту назву сімвалічнай, бо выніковыя выставы аб’яднання зараз будуць праходзіць штогод, прычым адбірацца будуць толькі тыя фотаздымкі, якія зроблены на працягу апошняга года. Такім чынам, першая выстава “Ступені” – гэта пачатак вялікага шляху, гэта тая першая прыступка, на якой зараз знаходзіцца творчы саюз.
У выставе прымаюць удзел пяцьдзясят два аўтары, якія прадставілі на суд гледачоў больш за сто пяцьдзясят фотаздымкаў. Работы вельмі розныя, аўтары не мелі ніякіх абмежаванняў у выбары тэмаў і жанраў.
Гэтая свабода, верагодна, і дае магчымасць гледачам зрабіць пэўныя вывады пра сучасны стан беларускай фатаграфіі.
Каб падтрымаць інтрыгу, спецыяльна не называюцца аўтары, не даецца ніякай дадатковай інфармацыі пра іх працы. Спадзяемся, што кожны чалавек, якога цікавіць беларускае фотамастацтва, абавязкова наведае гэтую выставу. Бо яна ўвойдзе ў гісторыю. Менавіта з ёю будуць параўноўваць усе наступныя фотапраекты аб’яднання “Фотамастацтва”.

Выстава будзе працаваць з 15 лютага да 3 сакавіка 2013 года. Наш адрас: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 327 - 26 - 12. Мы працуем: 11.00 – 19.00 Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.