I спеў самотнага гармоніка...
Гэту песню ў далёкім 1946 годзе напісалі Міхаіл Ісакоўскі (верш) і Барыс Макравусаў (музыку). Яна вельмі хутка стала папулярнай у народзе і праз два гады была нават удастоена Сталінскай прэміі. І цяпер яна гучыць па радыё, у сяброўскай кампаніі. Хто не ведае — ведайце, хто ведае — успамінайце:
Снова замерло все до рассвета,
Дверь не скрипнет, не вспыхнет огонь,
Только слышно — на улице где-то
Одинокая бродит гармонь.
То пойдет на поля, за ворота,
То обратно вернется опять —
Словно ищет в потемках кого-то
И не может никак отыскать…
Тут мы ставім шматкроп’е і прапануем чытачам уявіць, як гэта песня загучыць на беларускай мове. Услухайцеся:
Наваколле нарэшце заснула,
Подых цемры згасае ў цішы,
Ды дрымотны спакой вузкіх вулак
Спеў гармоніка разварушыў.
То як быццам за вёску выходзіў,
То, здаецца, вярнуўся дамоў,
Штосьці ў прыцемках ён не знаходзіць
І шукае, шукае ізноў.
Свежы повеў начной прахалоды
Кветкі з яблынь страсае ў двор,
Гарманіст, не губляючы сподзеў,
Выглядае кагосьці між зор.
Ды ці трэба шукаць так далёка,
Калі шчасце ў суседнім двары,
Павярніся, зрабіўшы два крокі,
І яго да сябе забяры.
Ну а цяпер колькі слоў перакладаў:
гребец — вясляр
нищета — галеча
любитель — аматар
аромат — водар
лиходей — злодзей
сглазить — сурочыць
изжога — пякотка
нищий — жабрак
прядь — пасма
счет — рахунак
одежда — вопратка
бешеный — шалёны
печаль, тоска — туга
добродушный — лагодны
окорок — шынка
фундамент — падмурак
ряд — шэраг
шорник — рымар
цепь — ланцуг
проходимец — прайдзісвет
плотно — шчыльна
игра — гульня
Ну і досыць на сёння. А заўтра, спадзяёмся, зноў нешта цікавае перакладзём.