У працэсе станаўлення

Источник материала:  

Вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі падрыхтавалі ўнікальнае выданне — «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII — пачатку XXI ст.»

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук. Убачыла свет другая кніга калектыўнай манаграфіі, у якой упершыню паказана развіццё беларускай дзяржаўнасці пасля аб’яднання беларускага народа ў 1939 годзе, яе стан у часы Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннае дзяржаўнае будаўніцтва, працэс станаўлення і ўмацавання незалежнай, суверэннай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.

Кніга рэкамендавана для выкарыстання ў навукова-даследчай рабоце і навучальным працэсе. Яна разлічана на выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, настаўнікаў, супрацоўнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы мясцовых адміністрацый, творчую інтэлігенцыю, а таксама шырокае кола неабыякавых да айчыннай гісторыі чытачоў.

←Обойденные счастьем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика