Незвычайныя выцінанкі Надзі Букі з'явяцца ў галерэі TUT.BY

Источник материала:  
17.12.2012 15:36 — Новости Культуры

Незвычайныя выцінанкі Надзі Букі з'явяцца ў галерэі TUT.BY

TUT.BY
Незвычайныя выцінанкі Надзі Букі з'явяцца ў галерэі TUT.BY
З 19 снежня па 14 студня 2013 года мастацкая галерэя TUT.BY запрашае на калядную выставу незвычайнай выцінанкі "Уснежка" ад Надзі Букі.

Выцінанка традыцыйна суправаджае нас падчас зімы. Яна паўсюль: ад сняжынак, зробленых у дзіцячых садах, да “мастацкіх” марозных узораў на вокнах кватэр. Ад іх неяк утульна і цёпла, калі за вокнамі зімовая сцюжа. Нездарма выцінанка стагоддзямі упрыгожвала беларускія хаты, бо гэтыя ажурныя папяровыя узоры нібы запрашаюць у нейкі фантастычны свет, па-каляднаму казачны.

Творы Надзі Букі сапраўды незвычайныя. Яны здзіўляюць складанасцю тэхналогіі і свабодай фантазіі. Сняжынкі ў слоіках, мандарыны на снезе, нажніцы ў гурбе - гэта частка свету мастака, у які яна запрашае зазірнуць.

Ці ведаеце Вы, што Піглас есць драўляныя прышчэпкі. Гласпія сочыць за закаханымі. Пува не можа жыць без гузікаў, а Міглас ад электраэнергіі становіцца салатавым?

Выдуманыя персанажы ажылі на паперы і разляцеліся як сняжынкі.

Снег можа ўсміхацца!

Мы, супрацоўнікі галерэі, вельмі жадаем падзяліцца з вамі святочным настроем, таму шчыра запрашаем на выставу, якая сапраўды сагрэе ў гэтыя марозныя дні.

Святочнае адкрыццё выставы: 19 снежня а 19-й гадзіне.
Спецыяльны госць: музычны гурт HURMA.

Галерэя TUT.BY
Вул. В. Харужай, 1а, 6-ы паверх
(ГЦ “Сілуэт”).
Штодзённа, акрамя выходных
З 9.00 да 18.00
Тэл. +375 29 659 14 90

Уваход вольны.
←Ванесса Мэй едет в Минск

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика