Чытаем Коласа разам
З задавальненнем сустракаюцца з галоўным героем паэмы «Міхасёвы прыгоды». Разам з вясёлым хлопчыкам Міхасём школьнікі чытаюць коласаўскі твор, адказваюць на пытанні віктарыны і нават удзельнічаюць у незвычайнай рыбалцы. Каб аддзячыць Міхася за багаты улоў, аматары беларускага слова чытаюць госцю на памяць вершы Коласа, разгадваюць рэбусы, у якіх зашыфраваны назвы твораў беларускага пісьменніка, запрашаюць яго паўдзельнічаць у беларускіх забавах.
Пройдуць гады. Вырастуць сённяшнія чытачы. Але тая шчырая атмасфера, што пануе ў бібліятэцы на святкаванні юбілею народнага Песняра, можа калі-небудзь прымусіць сённяшніх удзельнікаў свята звярнуцца да радкоў Якуба Коласа ўжо ў сталым узросце.
Юлія ПАРХОМЕНКА, бібліятэкар Слуцкай гарадской дзіцячай бібліятэкі