Замест новай "Арт-сядзібы" прэзентаваць "Саўку ды Грышку" прыйшлося ў офісе БНФ
29.09.2012 21:45
—
Новости Культуры
Замест новай “Арт-сядзібы” прэзентаваць “Саўку ды Грышку” прыйшлося ў офісе БНФ
Раптоўная навіна абляцела інтэрнэт днём 28 верасня: новае памяшканне “Арт-сядзібы” апячатанае, установа закрылася, не паспеўшы адкрыцца. Але прызначаная на вечар прэзентацыя альбома Лявона Вольскага “Саўка ды Грышка”, што мусіла прайсці на новым месцы, усё ж адбылася. Праўда, на іншай сядзібе – партыі БНФ.
Арт-менеджэр “Сядзібы” Павал Белавус падзяліўся з карэспандэнтам TUT.BY сваімі думкамі пра нечаканае закрыццё новай пляцоўкі.
– Як мы сёння даведаліся, МНС магло апячатаць памяшканне толькі ў сапраўды надзвычайнай сітуацыі, калі б яно было небяспечным для знаходжання. Але ж зусім нядаўна там месціўся гульнявы клуб, там усё было прыстасавана для знаходжання людзей і правядзення масавых мерапрыемстваў. Таму гэта цалкам выдуманая падстава, і гэта зусім невыпадкова. Адміністрацыя Фрунзенскага раёна спалохалася.
– Чаго ж спалохалася адміністрацыя? Можа, Лявона Вольскага, выступы якога апошнім часам зрываюцца пасля ўдзелу музыкі ў “Марафоне салідарнасці з палітвязнямі”?
– Мы даўно сябруем з Лявонам, праводзілі сумесныя імпрэзы на мінулай “Сядзібе”. Лявон Вольскі – гэта культавая асоба, хоць і з нейкімі забаронамі... Але ж тут жа ніхто не прыехаў (разганяць мерапрыемства. – TUT.BY), хоць таксама маглі што-небудзь прыдумаць.
Галоўная мэта для Паўла Белавуса зараз – знайсці ў Мінску яшчэ нейкае месца для правядзення мерапрыемстваў.
– Будзем папярэджваць адміністрацыю, каб не палохаліся, бо мы не займаемся палітыкай, а займаемся культурнай і інфармацыйна-асветніцкай дзейнасцю, што і запісана ў статуце нашай установы.
…Нягледзячы на такую раптоўную змену месца прэзентацыі альбома Лявона Вольскага, памяшканне сядзібы БНФ цалкам было забітае людзьмі. Неўзабаве запацелі шыбы, і калі адчынілі вокны, каб упусціць унутр свежае паветра, скрозь закратаваныя праёмы пачалі заглядваць твары і пацягнуліся рукі з фотаапаратамі. Людзі сабраліся на вуліцы, каб паслухаць Вольскага. Дарэчы, музыка выступаў не адзін, а ў дуэце з флейцістам і саксафаністам Паўлам Аракелянам.
Выступоўцы пачалі імпрэзу з вядомых песень са зборнікаў “Я нарадзіўся тут” і “Народны альбом”. “Падагрэўшы” публіку, Вольскі зрабіў збянтэжаны выгляд і сказаў: “Так атрымалася, што я напісаў чамусьці сто песень за два гады”. І пачаў выконваць кампазіцыі з альбома “Саўка ды Грышка”. Праўда, гэтым разам Лявон абмежаваўся роляй Савелія, а голасам Рыгора стаў Павел Аракелян. Кожная песня перасыпалася “надзённымі” жартамі. Так, калі ў апаратуры пачаў знікаць сігнал, “Мабыць, КДБ”, – вырашылі музыкі.
Напрыканцы пры падтрымцы гледачоў-слухачоў музыкі выканалі яшчэ некалькі вядомых песень розных гадоў. Ды так, што потым два разы мусілі выходзіць на “біс” з культавымі песнямі “Тры чарапахі” і “Паветраны шар”.
“Дзякуй вам, прыходзьце сюды яшчэ! Тут цяпер часта будуць праходзіць канцэрты… вой, што ж гэта я, яшчэ накаркаю!” – падхапіўся Лявон Вольскі, канцэрты якога апошнім часам перасталі выходзіць за межы сядзібы БНФ.
Пасля імпрэзы да музыкаў выстраілася доўгая чарга па аўтографы. Вольскі падпісваў кружэлкі “Саўка ды Грышка”, якія прэзентаваў і якія гледачы маглі браць бясплатна. На дыск змясціліся 100 песень з вышэйназванага цыклу, што гучалі ў эфіры Радыё Свабода напрацягу двух гадоў, а таксама ўсе кнігі з серыі “Бібліятэка Свабоды” ў фармаце PDF.