У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"

Источник материала:  
29.09.2012 22:08 — Новости Культуры

У Строчыцах прайшоў “Восеньскі фэст”

  • Дзіяна Серадзюк, TUT.BY

           


У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту 29 верасня прайшло штогадовае мерапрыемства, прысвечанае восеньскім святам і абрадам.

У гэты дзень наведвальнікаў музей сустракаў сабачым брэхам. Ля ўваходу на музейную тэрыторыю праходзіла выстава першай нацыянальнай пароды сабак – беларускага ганчака. “Гэта паляўнічая парода, з такімі сабакамі палявалі Радзівілы ў Вялікім княстве Літоўскім, – распавёў сабакавод Уладзімір Лазарэнка, які адрэкамендаваўся як “бацька беларускага ганчака”. – У Беларусі цяпер каля чатырохсот сабак гэтай пароды, але гэта мала для таго, каб яна трапіла ў спіс Міжнароднай кіналагічнай федэрацыі. Трэба шмат захадаў для гэтага зрабіць”.

У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


Паразважаўшы са спадаром Лазарэнкам пра драматычны лёс нацыянальнай пароды сабак у прыватнасці і беларускай гісторыі ўвогуле, я рушыла ў музей, дзе мяне зноў сустрэлі сабакі. Гэтым разам папулярныя цяпер хаскі. Трэба адзначыць, што сёлетні фэст атрымаўся надзвычай “сабачым”. Акрамя выстаў беларускага ганчака і хаскі, гледачоў забаўлялі сабачым фрызбі і нават сабачай модай. 

У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


Але ж і акрамя чатырохлапых гадаванцаў, на фэсце было што паглядзець. Наведвальнікі то збіраліся каля сцэны, дзе культурную праграму ладзіў фальклорны калектыў “Славянскі настрой”, то губляліся між сялянскіх двароў – экспанатаў музея, то закупаліся сувенірамі, сярод якіх найбольшы ажыятаж выклікалі вязаныя карункавыя сурвэткі і шалі. 
Атмасфера на фэсце была неяк па-восеньску спакойная, асабліва калі параўноўваць з фолк-фэстам “Камяніца”, што праходзіў тут два тыдні таму. Ды й сонечная прыгажосць краявідаў больш спрыяла павольнаму шпацыру, чым удзелу ў спаборніцтвах, якія праводзілі маладзёны ў сярэднявечных шляхетных строях. Я таксама паддалася агульнаму настрою і пайшла гуляць сярод падворкаў, што мелі проста казачны выгляд на фоне пазалочанага лесу. На ганку адной з хат сустрэла спадарыню, якая вышывала ручнікі. “Падыходзьце сюды, я вас навучу”, – паклікала яна мяне і пачала распавядаць пра сімволіку народнага арнаменту.

У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


Пасля кароткага практыкуму па вышыўцы салярных сімвалаў я рушыла на пляцоўку, дзе прыгожыя паненкі ў багатых старадаўніх строях забаўлялі гледачоў загадкамі і прадказаннямі. Зацікавіла мяне гаданне па рунах. Каб даведацца, што мяне чакае, я крутанула кола калаўрота, на якім віселі палатняныя мяшэчкі з рунамі ўнутры, і дастала аскепачак з сімвалам з таго, які апынуўся бліжэй з усіх да мяне. Выявілася, што я выцягнула руну інтуіцыі. Калі верыць варажбітцы, гэтая руна азначае, што я знаходжуся пад абаронай вышэйшых сілаў, якія вядуць мяне па жыцці. Прадказальніца параіла мне прыслухацца да свайго ўнутранага голасу, расслабіцца і даверыцца волі лёсу. Што я ў хуткасці і вырашыла зрабіць, калі раптам мой фотаапарат адмовіўся працаваць…

А тым часам гледачы зноў пачалі збірацца ля фэставай сцэны, дзе студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў ладзілі рэканструкцыю вясельнага абраду з Палесся “Каравай”. Кожнае дзеянне абраду нясе ў сабе глыбокі сэнс і адлюстроўвае спрадвечны светапогляд беларусаў, іх еднасць, гонар і хараство душы. А змест абраду наступны: у хату прыходзяць жанчыны і талакой месяць цеста, пякуць каравай, упрыгожваюць яго. Потым прымушаюць гаспадара выкупіць каравай і сядаюць за святочны стол. І ўсё гэта – у традыцыйных строях і пад абрадавыя спевы з адметным палескім дыялектам. Пры поглядзе на пары маладых, што завіталі падчас фэсту ў музей, узнікала думка: колькі сэнсу ўкладалі ў падрыхтоўку і святкаванне вяселля нашы продкі і што з гэтага засталося цяпер…

У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"

У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"




У Строчыцах прайшоў "Восеньскі фэст"


Пасля абраду пакрысе пачалі разыходзіцца артысты, сціхнуў брэх сабак, і “Восеньскі фэст” скончыўся гэтак жа ціха, як ападае пажоўклае лісце з дрэў. 

←Замест новай "Арт-сядзібы" прэзентаваць "Саўку ды Грышку" прыйшлося ў офісе БНФ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика