Лепшыя здымкі выпускнікоў фоташколы на выставе "Спачатку"

Источник материала:  
20.09.2012 10:00 — Новости Культуры

Лепшыя здымкі выпускнікоў фоташколы на выставе “Спачатку”

           


Сення, 20 верасня, у 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца выстава выпускнікоў і педагогаў фоташколы “Свет Фота”. Выстава “Спачатку” прысвечана пяцігоддзю дзейнасці фоташколы. 

На экспазіцыі дэманструюцца лепшыя работы выпускнікоў фоташколы розных гадоў і розных па складанасці і напоўненасці курсаў, а таксама іх настаўнікаў. Фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе, былі створаны як у працэсе навучання, так і ў выніку самастойнага пошуку.
 
Выстава “Спачатаку” не магла абмінуць такія жанры, як пейзаж і партрэт. Увазе публікі прапануюцца папулярныя ў пачынаючых фотамастакоў усход сонца і змярканне, але шмат чароўнага можна ўбачыць і ў звычайным пейзажы. Студыйны партрэт дэманструе не толькі прафесійны ўзровень работы са святлом, але і пошукі фатографаў у спасціжэнні ўнутранага свету асобы. Прадстаўлены і іншыя жанры фота: архітэктурны ландшафт, макраздымкі, рэпартаж і нацюрморт. Кожная работа прасякнута жаданнем паказаць прыгажосць акаляючага нас свету.

Вось частка фотаздымкаў з выставы:

Лепшыя здымкі выпускнікоў фоташколы на выставе "Спачатку"
Фото: Иванцова Екатерина

Лепшыя здымкі выпускнікоў фоташколы на выставе "Спачатку"
Фото: Митич Илья

Лепшыя здымкі выпускнікоў фоташколы на выставе "Спачатку"
Фото: Василий Сидорук

Лепшыя здымкі выпускнікоў фоташколы на выставе "Спачатку"
Фото: Денис Голушко

Лепшыя здымкі выпускнікоў фоташколы на выставе "Спачатку"
Фото: Денис Голушко

Лепшыя здымкі выпускнікоў фоташколы на выставе "Спачатку"
Фото: Алексейчик Ирина

Лепшыя здымкі выпускнікоў фоташколы на выставе "Спачатку"
Фото: Юрлович Валерия

Лепшыя здымкі выпускнікоў фоташколы на выставе "Спачатку"
Фото: Есьман Светлана

Лепшыя здымкі выпускнікоў фоташколы на выставе "Спачатку"
Фото: Андрей Семенов

Першымі выкладчыкамі фоташколы былі Віктар Суглоб, Сяргей Качаргін, Юрый Васільеў. Усе яны маюць за плячыма шматгадовы вопыт у мастацтве фота, з’яўляюцца членамі творчага саюза “Фотамастацтва”, народнага фотаклуба “Мінск”. Закладзены імі фундамент у першы курс “Асновы класічнага фотаздымка” і стаў вызначальнай рысай фоташколы – сур’ёзнай базавай падрыхтоўкай у фотамастацтве.

Выстава будзе працаваць з 20 верасня па 13 кастрычніка 2012 года. Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі), 327-26-12. З 11.00 да 19.00.

←З Акінчыц – у вялікі свет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика