Гэта мы. "Што самае цяжкое на гэтым свеце?"
17.09.2012 08:00
—
Новости Культуры
Гэта мы. “Што самае цяжкое на гэтым свеце?”
Я спытаў чалавека,
Які прайшоў праз агонь,
І воды,
І медныя трубы:
- Што самае цяжкое
На гэтым свеце?
І ён адказаў:
- Прайсці праз вернасць.
Ён напісаў завяшчэнне, у якім прасіў, каб яго ні ў якім выпадку не хавалі на Маскоўскіх могілках у Мінску. А далі спачын у роднай вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна, побач з бацькамі. І каб ніякіх помнікаў не ставілі, не называлі яго імем школы, універсітэты, вуліцы, не ўсталёўвалі мемарыяльных дошак…
Сёння яго імем названыя ў Мінску ўніверсітэт і вуліца.
Яўген Скурко. Ён жа Максім Танк.
Сёння яму б споўнілася 100 гадоў.