Да грандыёзнага канцэрта “Ляпісаў” усяго тыдзень!

Источник материала:  
У наступную сераду 29 жніўня ў Кактэбелі “Ляпіс Трубяцкі” прадставіць “сусветную прэзентацыю” альбома “Рабкор”.

Нягледзечы на тое, што альбом ужо даволі даўно даступны для праслухоўвання і спампоўвання ў інтэрнэце, яго прэзентацыі на крымскім узбярэжжы фанаты чакаюць з узрастаючым імпэтам. Справа ў тым, што музыкі анансуюць канцэрт, як самы буйны ў гісторыі гурта.

У праграме прагучаць усе лепшыя кампазіцыі ад абноўленых “Ляпісаў”. Разам з легендарным беларускім гуртом на сцэну выйдзе фронтмен калектыва “Тараканы!” Дзмітрый Спірын і “Аркестр Перальмана”, які заснаваў былы “Ляпіс” Павел Кузюковіч.

З Мінска ў Кактэбель арганізаваны спецыяльныя аўтобусныя туры.  “Ляпісы” адкрыюць фестываль “Джаз-Кактэбель”, акрамя іх на сцэну выйдуць The Tiger Lillies, The Cinematic Orchestra, Ніно Катамадзэ, Горан Брэгавіч, Магнус Ліндгрэн, , Zorge, “Серебряная свадьба” і іншыя.

←На канцэрты "Ляпіса" з Беларусі едуць дзясяткі аўтобусаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика