На канцэрты "Ляпіса" з Беларусі едуць дзясяткі аўтобусаў
22.08.2012 12:06
—
Новости Культуры
На канцэрты "Ляпіса" з Беларусі едуць дзясяткі аўтобусаў
29 жніўня ў Кактэбелю адбудзецца сусветная прэм’ера новай канцэртнай праграмы "Ляпіса Трубяцкога". Мы паразмаўлялі з Алесем Дуко, дырэктарам турагенцыі "Дэльфін Груп", якая ладзіць на гэты канцэрт аўтобусны тур.
![На канцэрты "Ляпіса" з Беларусі едуць дзясяткі аўтобусаў](http://www.21.by/pub/news/2012/08/1345630093139865.jpg)
— Ужо больш за год вы займаецеся арганізацыяй тураў на канцэрты "Ляпісаў" ды іншых музыкаў за мяжой. Чаму вы пачалі гэтым займацца?
— Мы маладое турыстычнае агенцтва, таму самі пастаянна наведваем канцэрты альтэрнатыўных музыкаў, розныя фестывалі. І ў адзін цудоўны момант мы вырашылі, што трэба зрабіць гэты прыемны занятак адным з накірункаў нашай дзейнасці. Бо гэта правільна, і да таго ж прыносіць маральнае задавальненне.
— Колькі за гэты час чалавек трапіла на канцэрты з вашай дапамогай?
— Нягледзячы на тое, што мы пастаянна вядзем базу дадзеных па нашых турыстах, мы настолькі занятыя, што ніколі не спрабавалі падлічыць дакладную колькасць. Але прыкладна больш за тысячу чалавек ездзілі з намі на канцэрты.
— Ці адмяняліся хоць раз паездкі з прычыны малай колькасці жадаючых?
— Адзін ці два разы. Нам важна апраўдаць надзеі тых, хто даверыўся нам і вырашыў паехаць з нашай дапамогай на нейкую імпрэзу, таму мы ня раз вазілі людзей з невялікім адмоўным фінансавым вынікам. Але мы ніколі не шкадавалі аб гэтым, бо тыя, хто з’ездзіў з намі, рабіліся нашымі добрымі сябрамі. А гэта, як даводзіць народная прымаўка, заўсёды карысна.
— Якая публіка ездзіць на канцэрты? У асноўным моладзь ці ёсць людзі дарослыя?
— Я думаю, узрост пры вызначэнні нашай аўдыторыі ня грае асаблівай ролі. Таму лічу, што з намі ездзіць толькі моладзь, то бок тыя, хто малады сэрцам і душою і падзяляе агульначалавечыя (рок-н-рольныя) каштоўнасці. А калі казаць пра ўзрост, то дыяпазон сапраўды шырокі. Нас і людзей, што ездзяць з намі на канцэрты, думаю, смела можна назваць героямі адной з песняў "Ляпісаў" — то бок "Анархатурыстамі".
— Якая атмасфэра падчас тураў?
— Атмасфера падчас тураў не горшая за атмасферу на рок-канцэрце. Толькі без слэму і алкаголю (нас шмат хто з турыстаў за гэта ўшчувае, але мы законапаслухмяныя грамадзяне і дбаем пра бяспеку). Затое мы спяваем песні, жартуем адзін з аднаго і прыдумляем, як зрабіць вандроўку яшчэ весялейшай.
— І якія вясёлыя моманты здараліся за гэты час?
— Момантаў сапраўды шмат. Для мяне як музыкі (у свой час я граў у некалькіх гуртах на гітары) запомнілася знаёмства з акардэонам падчас адной з вандровак. У адным з аўтобусаў знайшоўся акардэон, і я вырашыў за адсутнасцю гітары паспрабаваць асвоіць гэты інструмент. "Тры чарапахі", "Песні пра каханне", "Паветраны шар" я "асіліў", а астатнія хіты ўжо падабралі лепшыя знаўцы акардэона, якія знайшліся-такі ў аўтобусе. Вось такі атрымаўся джэм-сэйшн. Таму парада ўсім, хто збіраецца ў нашыя аўтобусныя туры: бярыце з сабой гітары і іншыя музычныя інструменты — прыдадуцца.
— Які канцэрт больш за ўсё запомніўся?
— Лепш за ўсё запомніўся апошні канцэрт (толькі што народ вярнуўся з фестываля "Захід" — шмат прыемных уражанняў). Можна прыгадаць яшчэ вясновы канцэрт "Ляпіса Трубяцкога" ў Кіеве. Туды прыехала каля дзясятку аўтобусаў з Беларусі. Гэта было феерычна: ты ідзеш уздоўж вуліцы Кіквідзэ, а насустрач тебе сотні людзей і кампаній з беларускімі сцягамі, усе на пазітыве, спяваюць песні "Ляпісаў", усміхаюцца. Атмасфера ў самім клюбе — супер. Сяргей Міхалок, як заўжды, зараджаў натоўп і заводзіў зноўку і зноў.
— На якія канцэрты ў бліжэйшы час плануеце вандроўкі?
Самы бліжэйшы наш аўтобусны тур будзе з 27 і 28 жніўня ў Кактэбель на сусветную прэзентацыю новага альбома "Рабкор" "Ляпіса Трубяцкога" і на фестываль "Джаз Коктебель". Гэта павінна быць непаўторна!
А ў кастрычніку традыцыйна павязем людзей на канцэрты "Ляпісаў" у Пецярбург з нашай фірмовай экскурсіяй "Беларускі Пецярбург". Таксама ў Маскву і Кіеў.