Каб паглядзець на каралеўскія скарбы, варта запісацца загадзя

Источник материала:  
Квіткі на ўнікальную выставу “Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800” можна замовіць за два дні. Людзі ўжо выкупаюць білеты.

Нацыянальны мастацкі музей і Нацыянальны мастацка-культурніцкі музей-запаветнік “Нясвіж” на два месяцы прыймуць вельмі каштоўную выставу “Каралеўскія скарбы: еўрапейскія шэдэўры 1600-1800”. У беларускіх залах будуць выстаўлены рэчы, якія належылі еўрапейскім манархам, а зараз знаходзяцца ў калекцыі музея Вікторыі і Альберта ў Лондане.

Сярод рэчаў, якія будуць паказаны ў нашых музеях напрацягу двух месяцаў: мэбля, строі, упрыгожванні, прадметы мастацтва. Да Беларусі выстава адбывалася толькі ў ЗША,Аўстраліі і Карэе, а ад нас ўсе каштоўнасці вернуцца ў лонданскі музей, дзе застануцца на бліжэйшыя 25 гадоў.

Беларускія музейшчыкі шчыра спадзяюцца, што выстава зацікавіць нашых суайчыннікаў. Нават нягледзечына на даволі высокія кошты білетаў. Уваходны квіток для дарослых каштуе 50 тысяч, для студэнтаў і школьнікаў 25 тысяч. Прадугледжаны і так званы сямейны тарыф, калі сям’я з двума-трыма дзецьмі можа набыць агульны квіток за 150 тысяч.

Прадугледжаны ільготы і для пенсіянераў. Патрапіць на выставы па зніжаных коштах яны змогуць кожну сераду. Для іх квіткі прададуць па 25 тысяч рублёў.

Арганізатары паказаў з беларускага боку спадзяюцца, што сусветныя скарбы прывабядзь людзей. Яшчэ да пачатку выставы было выкуплена 18 квіткоў і тры турфірмы замовілі туры. Выставачныя залы невялікія, таму не могуць прыняцьб шмат людзей адразу. Музейшчыкі арюць набываць квіткі загадзя, замаўляючы іх за два дні да візіту на выставу.

←Белое пятно на карте и пятновыводитель в кармане

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика