Кітайскі перакладчык малюе Купалу і Коласа
01.08.2012 12:05
—
Новости Культуры
Кітайскі перакладчык малюе Купалу і Коласа
Гао Ман — легенда сучаснай кітайскай літаратуры. Пад сваім прозвішчам і псеўданімам У Ланьхань ён выступіў як перакладчык твораў А. С. Пушкіна, Г. Ахматавай, Т. Шаўчэнкі і многіх іншых рускіх, украінскіх пісьменнікаў на кітайскую мову. За заслугі перад рускай культурай літаратар адзначаны званнем заслужанага дзеяча культуры Расійскай Федэрацыі, узнагароджаны расійскім ордэнам Дружбы.
А яшчэ Гао Мана, ці У Ланьханя, можна па праве лічыць сябрам беларускай літаратуры. Варта зазірнуць і ў дзённікі Максіма Танка, каб даведацца пра гэткую далучанасць да беларускага прыгожага пісьменства. Вось некаторыя запісы з розных гадоў... 5 студзеня 1987 года: "... Званіў Н. Гілевіч, што прыязджае да нас мой стары знаёмы — Гао Ман. Як шкада, што я не магу з ім сустрэцца, падзякаваць яму за пераклады і выданне майго зборніка на кітайскай мове. А за акном — аж пераліваецца серабрысты серп маладзіка..." 8 верасня 1988 года: "З Кітая прывёз мне А. Вярцінскі цікавы альбом малюнкаў Гао Мана..." 15 сакавіка 1989 года: "Пісьмо ад Гао Мана. Збіраецца выдаць новы зборнік маіх вершаў. Зараз перакладае іх на кітайскую мову..."
Шкада, што "новы зборнік" так і не выйшаў. А вось кніга выбраных твораў Максіма Танка пабачыла свет у Пекіне ў 1958 годзе. Перакладчыкі — Гэ Баоцюань і Гао Ман (ці У Ланьхань). Гао Ман нарадзіўся ў 1926 годзе. Яшчэ ў школьныя гады добра вывучыў рускую мову. Будучы перакладчыкам, часта суправаджаў дэлегацыі савецкіх пісьменнікаў. Захапіўся мастацкімі перакладамі. Узначальваў рэдакцыю кітайскага часопіса "Сусветная літаратура". У 1956 годзе наведаўся ў Беларусь. Сустракаўся з народным мастаком СССР Заірам Азгурам. Гао Ман — яшчэ і аўтар артыкулаў пра Максіма Танка, Георгія Паплаўскага. Цікавасць да беларускай культуры кітайскі перакладчык праяўляе і зараз. Нядаўна ён прымаў у сябе ў Пекіне беларускага паэта Навума Гальпяровіча.
— Шкадую, што ў мяне няма апошніх кніг Максіма Танка. Хацеў бы прачытаць і старонкі яго дзённіка пра Кітай, — адказвае на мой званок у Пекін Гао Ман, якому сёлета споўнілася 86 гадоў.
Кітайскі мастак слова — яшчэ і таленавіты мастак-каліграф. Сярод яго работ — партрэты беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча...
Каліграфічныя выявы Янкі Купалы і Якуба Коласа перадаў кітайскі творца да ўвагі чытачоў "Звязды" |