Расцём!
24.07.2012
—
Новости Культуры
Мерапрыемствы ХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску-2012» наведалі 180 тысяч гледачоў
Па папярэдніх даных, 77 мерапрыемстваў ХХI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску-2012» наведалі 180 тысяч гледачоў, паведаміла «Р» прэс-сакратар Міністэрства культуры Юлія Віскуб. Больш за 100 тысяч гледачоў пабывалі на фестывальных канцэртах у Летнім амфітэатры.
Даход ад продажу білетаў склаў 16 млрд. 600 млн. бел. руб., што на 224 % больш, чым у мінулым годзе. Усяго пазабюджэтныя даходы склалі 22 млрд. 800 млн. бел. руб., што на 205 % больш, чым летась. Акупаемасць фестывалю ў параўнанні з 2011 годам сёлета павялічылася з 55 % да 67 %.