Таццяна Беланогая: "Творца проста не можа не ісці на сваю Галгофу" (+аўдыё)

Источник материала:  

Вольга Рамановіч.

Сёння, 21 чэрвеня, у Маладзечне адбылася сустрэча "Memory" ў памяць аб загінулай перакладчыцы Вользе Рамановіч.

Вольга Рамановіч упершыню на Беларусі занялася перакладам мемуараў Міхаіла Клеафаса Агінскага з французскай мовы на родную. Яны з'явіліся ў 6 нумары часопіса "Arche". Таксама на працягу трох гадоў працавала настаўніцай Раеўскай школы-сада, якая знаходзіцца на Маладзечаншчыне. Памерла Вольга ў 32 гады ў чэрвені 2011 года.

Таццяна Беланогая, перад тым, як пачала спяваць, сказала, што Вольга была для яе не проста знаёмай, а сапраўднай сяброўкай. Заўсёды, калі спявачка прыязджала ў Маладзечна, то яны сустракаліся і доўга размаўлялі. “Творца проста не можа не ісці на сваю Галгофу” – сказала яна.

 

 

 

 

 

 


Настасся РОЎДА.

Падрабязней чытайце заўтра.

←Где Восток встречает Запад

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика