Пінчукі адшукалі ўнікальную кнігу "Памяці Янкі Купалы"
11.05.2012 09:43
—
Новости Культуры
Пінчукі адшукалі ўнікальную кнігу “Памяці Янкі Купалы”
Любоў да Радзімы выхоўваецца з дзяцінства. У гэтым упэўнены даўні падпісчык “Народнай газеты” Аляксандр Курыловіч.
Шанаваць і любіць гісторыю сваёй Айчыны ён навучыўся з малых гадоў. Галоўную і, бадай, самую вызначальную ролю ў гэтым адыграла яго маці. Назіраў, з якой апантанасцю яна, сакратар гарсавета, хадзіла дапамагаць архіўным работнікам у ЗАГС Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гэта праца дапамагла ёй потым адкрыць для шырокай грамадскасці больш падрабязныя біяграфічныя звесткі пра беларускага і польскага мастака, кампазітара Напалеона Орду. Марыя Мікалаеўна і ў васьмідзесяцігадовым узросце не страчвае жадання новых адкрыццяў. Яе справу працягваюць сын Аляксандр і нявестка Наталля. Падрабязней пра цікавыя знаходкі Курыловічаў карэспандэнт “НГ” распытала іх саміх падчас іх прыезду ў сталіцу, калі яны перадавалі чарговы адшуканы рарытэт у фонд Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Кніга “Памяці Янкі Купалы” — трэцяя знаходка Курыловічаў. Адшукалі яе, разбіраючы сямейную бібліятэку ў бацькоўскай хаце нявесткі Марыі Курыловіч — Наталлі. “Унікальнасць кнігі ў тым, што выдадзена яна была ў 1943 годзе ў Маскве, налета пасля смерці славутага песняра Беларусі, — адзначае Наталля Лявонцьеўна. — У ёй змешчана пастанова аб арганізацыі пахавання, развітальныя прамовы Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Ларысы Александроўскай і іншых. Нам падумалася, што будзе лепш, калі з кнігай зможа пазнаёміцца кожны наведвальнік Літаратурнага музея Янкі Купалы”.
Як прызнаецца Аляксандр Курыловіч, гэта ўжо трэцяя знаходка іх сям’і. А пачалося ўсё з таго, што яго маці прачытала газетны артыкул пра беларускага і польскага мастака і кампазітара Напалеона Орду. Шмат гадоў таму яго імя было малавядомым. Асабліва яе ўзрушылі апошнія радкі, у якіх было сказана, што “на жаль, дагэтуль месцазнаходжанне яго магілы невядома”. Яна падумала: “Як, я ж на свае вочы бачыла магілу Напалеона Орды!” і адразу паведаміла раённым уладам аб гэтым, — расказвае Аляксандр Іванавіч. — Потым дазналася, што метрычныя дакументы мясцовага касцёла былі падшытыя да дакументаў праваслаўнай царквы, стала іх праглядаць і адразу знайшла метрычны запіс аб хрышчэнні Напалеона Орды. Мы паведамілі пра гэтую знаходку, а праз некаторы час у вёсцы Агова Іванаўскага раёна я знайшоў надгробную пліту Напалеона Орды. Зараз яна захоўваецца ў Пінскім музеі. Потым стала вядома, што надгробная пліта з’явілася ў двары маіх знаёмых пасля зруйнавання польскіх могілак каля Іванава”.
Другое адкрыццё Курыловічаў здзейсніла жонка Аляксандра Іванавіча — Наталля. Гэта быў геаграфічны атлас Савецкага Саюза 1941 года выдання. Заходняя мяжа тэрыторыі БССР пазначана так: “Область государственных интересов Германии”. Атлас хацелі перадаць у Дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны, але там сказалі, што нешта падобнае ў іх фондах ужо ёсць. Тады Курыловічы аддалі карту ў фонды музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску. “Атлас я адшукала ў бібліятэцы сваёй бабулі Марыі Паўлаўны Жывулькі, якая была салісткай дзяржаўнай харавой капэлы Рыгора Шырмы і ездзіла ў часы Вялікай Айчыннай вайны з канцэртамі ў падтрымку савецкіх салдат па ўсім Савецкім Саюзе. Напэўна, кнігу “Памяці Янкі Купалы” і атлас 1941 года яна прывезла з адной са сваіх паездак”.