Моладзевы фестываль аб'яднаў вулічных мастакоў Гродна

Источник материала:  
02.05.2012 17:26 — Новости Культуры

Моладзевы фестываль аб’яднаў вулічных мастакоў Гродна


Моладзевы фестываль аб'яднаў вулічных мастакоў Гродна
Адбыўся першы гарадзенскі фестываль вулічнай культуры. Арганізатары фэсту сабралі ў адным месцы танцораў, спевакоў, фаершчыкаў, трэйсераў і капуэршчыкаў.

У афішы фэст быў заяўлены як "міні", але гэта не стала перашкодай для наведвання яго дзецьмі і нават дарослымі. Акрамя гарадзенскіх выступоўцаў праграму фэсту падтрымалі госці з Ліды, Баранавічаў і Мінску. На цэлы вечар пляцоўка Палаца творчасці дзяцей і моладзі стала сапраўднай прасторай для самавыяўлення і дэманстрацыі талентаў. Не паспеў фэст скончыцца, як удзельнікі і гледачы пачалі выказваць надзею, каб такое мерапрыемтва ладзілася штогод.

Пра вулічнае мастацтва ў Гродне і ідэю мерапрыемтсва "Твайму Стылю" распавяла арганізатарка міні-фестывалю вулічнага мастацтва і кіраўнічка тэарта агня Ergo Bibamus Анастасія Роўба.

Моладзевы фестываль аб'яднаў вулічных мастакоў Гродна– На якіх "вуліцах" Гродна можна звычайна ўбачыць вулічных мастакоў?

– Гродна – гэта дзіўнае месца. На мой погляд, гэта адзін з першых беларускіх гарадо, ў якім з'яўляюцца нейкія новыя плыні сярод моладзевай культуры. Тут шмат талентаў у розных напрамках мастацтва, у тым ліку і вулічнага: fiery show, Street Dance, музыка, паркур, free running, мімы, skateboarding, жанглёры, графіці, show soap bubbles, sand animation, акцёрскае фехтаванне. Такія фэсты патрэбны, каб вулічныя гурткі маглі заявіць аб сваім існаванні, гэта аб'ядноўвае пазітыўную моладзь і дае ў нейкай меры адэкватную ацэнку іх дзейнасці.

– Які сэнс ты ўкладала ў назву фестываля, і ці была яна апраўдана?

– Такой назвай хацелася звярнуць увагу менавіта на самастойныя моладзевыя гурткі, якія дэманструюць гораду і яго гасцям, што Гродна не спіць, што яго вуліцы багатыя на таленты. Большасць удзельнікаў фестывалю сабрана праз знаемых, праз сацыяльныя сеткі, некаторыя праявілі ініцыятыву да ўдзелу самі.

Я спадзяюся, што многія з глядачоў захацелі далучыцца да якой-небудзь плыні альбо сабраць сваю групу – і гэта малы пачатак вяліга руху вулічнага мастацтва ў нашым горадзе. На жаль, мастацтва не ўсіх талентаў удалося прадэманстраваць. Напрыклад, добрыя нашыя сябры, з якімі мы некалі марылі пра такі фэст, фольк-гурт Irdorath, з’ехаў на выступ у Польшчу, у іншых проста не атрымалася із-за працы або іншых спраў.

Моладзевы фестываль аб'яднаў вулічных мастакоў Гродна

– Насця, я ведаю, што гэта першае мерапрыемтсва такога масштабу, якое ты ладзіла, ці не было страшна, што нешта не атрымаецца, можа, што людзі не прыйдуць?

– У тым, што людзі прыйдуць, сумнення не было: у Гародне не шмат такіх мерапрыемстваў, і пасля доўгай зімы ўсе ўжо засумавалі па адпаведным мерапрыемствам. Канешне, я вельмі хвалявалася, бо усё ладзілася без рэпітыцый, а некаторых удзельнікаў фэсту я бачыла упершыню. У той жа час кіраўніцтва Палаца дазволіла праводзіць фестываль толькі да 22.00, і я вельмі баялася, што могуць здарыцца нейкія накладкі, і ўсё зацянецца па часе, і ад апошніх выступоўцаў прыйдзецца адмовіцца. Але усё атрымалася вельмі добра, пра гэта кажуць самі удзельнікі фэсту і гледачы. Мы зладілі фестываль без спонсарства, за грошы удзельнікаў тэатра агня Ergo Bibamus.

Моладзевы фестываль аб'яднаў вулічных мастакоў Гродна

Хочацца таксаа выказаць падзяку дырэктару Л.А. Валенцюкевічу за дазвол правядзення фестывалю на тэрыторыі Палацу, Залескай Таццяне Іванаўне за яе падтрымку і дапамогу, а таксама нашаму канферанс'е Калачу Васілію. Праз год мы ізноў правядзем такі фестываль. Пакуль дакладна невядома, на якой пляцоўцы, але думкі на гэты конт ўжо ёсць (смяецца)! 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика