Выстава Кацярыны Сумаравай адкрылася ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі

Источник материала:  
26.01.2012 00:35 — Новости Культуры

Выстава Кацярыны Сумаравай адкрылася ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі

СКИФ, Орша
Выстава Кацярыны Сумаравай адкрылася ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі
“Магнетызм” і “Паралельнасць”, “Анатомія дажджу” і “Ружа вятроў”, “Імкненне” і “Рух” – усе гэтыя цікавыя і складаныя з’явы ў выкананні мінскай мастачкі Кацярыны Сумаравай прадстаўлены на выставе “Панарама года” у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В. А. Грамыкі.
 
Дыпламантка і стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а гэтак жа дыпламантка многіх іншых мастацкіх рэспубліканскіх конкурсаў і акцый, мастачка з 2000 года актыўна ўдзельнічае ў міжнародных пленэрах, конкурсах і фестывалях у Беларусі, Польшчы, Літве, Славеніі, Японіі і іншых краінах свету. У 2007 годзе яна стала сябрам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, а з 2008 увайшла ў Савет маладых творцаў пры Канфедэрацыі творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь. Вельмі ўражвае спіс і геаграфія выстаў Кацярыны Сумаравай – гэта вялізны пералік вернісажаў па Еўропе. Работы аўтара знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск), у Музеі Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў (г. Мінск), у мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, у прыватных калекцыях у Беларусі, Польшы, Украіне, Гегманіі, Галандыі, Літве, Італіі, Японіі, Іране, ААЭ, ЗША, Канадзе і іншых краінах.
 
Мастачка працуе ў тэхніцы алейнага жывапісу і ў розных графічных тэхніках. Апошнім часам Кацярына імкнецца ствараць вялікія цыклы карцін: “Легенда”,, “Пагранічны стан”, “Рэтраспектыва дажджэй” і інш. Менавіта такім праектам і з’яўляецца гэта перасоўная выстава – яна з’яўляецца састаўной часткай серыі “Суб’ектыўны краявід”. Назва “Панарама года” невыпадковая – папершае, ў экспазіцыі прысутнічае аднайменная карціна, а па-другое, гэта выстава разлічана на год. Сваё падарожжа яна пачала ў 2011 годзе ў Полацку, а пасля Оршы выставу чакае Віцебск.
 
Сучаснае выяўленчае мастацтва раскрывае шырокі прастор для дыскусій, бо кожны твор залежыць і ад эстэтычнага досведу самога мастака, і ад дыапазону асацыяцый і аналогій, якім валодае глядач. Але факт застаецца фактам – стварэнне твора мастацтва – працэс не толькі цікавы, але і вельмі складаны і заўжды заслугоўвае вялікай павагі. Вось такім для Кацярыны Сумаравай з’яўляецца творчы працэс: “Мае карціны гэта мае эмацыйныя станы, часта за імі стаяць адносіны, успаміны, абрыўкі сноў, слоў, дэталі быцця. Усе зашыфравана … гэта дзённік, які прачытаць літаральна магу толькі я. Але і для мяне мае ж карціныз часам становяцца толькі вобразамі якія нясуць пэўны зарад, непасрэдная сувязь паміж мной і карцінамі абрываецца і яны пачынаюць жыць сваім жыццём. Менавіта ў гэты момант, нібы, жадаючы вярнуць страчаную сувязь з карцінай, з яе выявай і эмоцыяй, якая адлюстравана на ёй, у мяне ўзнікае вострае жаданне паказаць карціны людзям. Выставачная дзейнасць гэта так жа працэс поўны супярэчнасцяў, свайго роду эмацыйны стрэс, калі ты адкрываеш сваю душу на агляд публіцы. У прыродзе ўсё цыклічна, так і для мяне выстава з’яўляецца лагічным завяршэннем творчага цыклу, але яго кульмінацыяй з’яўляецца непасрэдная праца з палатном. Гэта свайго роду адрачэнне ад штодзённасці і апусканне ва ўласную падсвядомасць, з мэтай выйсці з працы, нібы пасля медытацыі, абноўленай і моцнай.”
 
Выстава атрымалася вельмі яркай, эмацыянальнай і прывабнай, бо тут дэманструецца свет духоўнага, ірэальнага, выдуманага краявіду – не той, які мы бачым, а той, які адчувае сама Кацярына. 
←Кнігі на ўсе выпадкі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика