Выстава ў памяць Максіма Багдановіча
08.12.2011
—
Новости Культуры
Сёння, 8 снежня, а 17 гадзіне ў маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрываецца выстава “Сіняй усмешкай цвітуць васількі”, прысвечаная 120-годдзю ад нараджэння Максіма Багдановіча.
На ёй пакажуць свае работы маладзечанскія мастакі Мікалай Аўчыннікаў, Аляксандр Пашкевіч, Генадзь Селядзец і іншыя. Паводле супрацоўніка бібліятэкі Міхася Казлоўскага, выстава, прысвечаная беларускаму класіку, будзе чакаць наведвальнікаў каля месяца.
Зоя ХРУЦКАЯ.