Музей-сядзібу Ігната Буйніцкага прадаюць за адну базавую велічыню

Источник материала:  
08.12.2011 10:10 — Новости Культуры

Музей-сядзібу Ігната Буйніцкага прадаюць за адну базавую велічыню


Недабудаваны музей-сядзібу беларускага тэатральнага дзеяча Ігната Буйніцкага ў вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёна прададуць з аўкцыёна. Пачатковы кошт — 35 тысяч рублёў.

Музей-сядзібу Ігната Буйніцкага прадаюць за адну базавую велічыню

Сапраўдная сядзіба Буйніцкага ў Палівачах не захавалася. Была занядбаная і магіла “бацькі беларускага тэатра”, якая таксама знаходзілася ў гэтай вёсцы. Аднак Уладзімір Караткевіч разам з Уладзімірам Няфёдам адшукалі яе, і ў 1975 годзе перанеслі ў Празарокі, дзе тады ж адкрылі помнік.

Музей-сядзібу Ігната Буйніцкага прадаюць за адну базавую велічыню
Адкрыццё помніка Ігнату Буйніцкаму ў Празароках у 1975 годзе. Фота з Нацыянальга архіву

Насупраць гэтага помніка ў 1994 годзе пачалі ўзводзіць будынак музея-сядзібы. На жаль, у 1998 годзе будоўлю прыпынілі, да гэтага часу паспелі закласці фундамент і часткова ўзвесці сцены. З таго часу даўгабуд плошчай амаль 400 квадратных метраў муляе вочы чыноўнікам.

Прадаць незавершаны будынак спрабавалі яшчэ ў 2009 годзе, таксама за адну базавую велічыню (35 тысяч рублёў), аднак пакупнікоў не знайшлося. Цяпер прынятае рашэнне разабраць спаруду, калі музей-сядзібу не выкупяць да 2012 года.

Аўкцыён адбудзецца 16 снежня ў Віцебску ў будынку “Віцебскаблмаёмасці”. Новы ўладальнік будынка, калі такі знойдзецца, павінен будзе адчыніць на тэрыторыі аб’екта экспазіцыю, прысвечаную Ігнату Буйніцкаму, і стварыць новыя працоўныя месцы. Таксама ён не зможа прадаць свой набытак да выканання гэтых умоў куплі-продажу.

Нагадаем, што ў 2011 годзе споўнілася 150 год са дня народзінаў Ігната Буйніцкага. 
←В прокат выходит новый фильм Вуди Аллена

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика