У Магілёве падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную Максіму Багдановічу

Источник материала:  
02.12.2011 15:47 — Новости Культуры

У Магілёве падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную Максіму Багдановічу

Могилевский облисполком
9 снежня спаўняецца 120 год з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, вядомага паэта, празаіка, перакладчыка, крытыка, гісторыка і публіцыста. Як паведамілі карэспандэнту сайта спецыялісты Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, з нагоды юбілею аддзел інфармацыйных рэсурсаў установы культуры стварыў віртуальную выставу “Святло паэзіі Максіма Багдановіча”.

Тут прадстаўлены дакументы і матэрыялы аб жыцці і дзейнасці пісьменніка, яго кнігі. Акрамя таго, змешчаны вершы, цытаты беларускіх паэтаў і празаікаў, прысвечаныя Максіму Багдановічу, а таксама метадычныя распрацоўкі і інтэрнэт-рэсурсы. Выстава будзе карысная знаўцам літаратурнай спадчыны таленавітага чалавека, а таксама тым, хто цікавіцца творчасцю паэта. 
←Феерычным канцэртам пастаўлена кропка ў фальклорным праекце "Рух зямлі"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика