Не згубіць адметнае
17.11.2011
—
Новости Культуры
Кінематаграфісты шасці краін заняты ў здымках фільма па матывах аповесці Васіля Быкава “У тумане”
Карціна па аповесці Быкава — міжнародны кінапраект, які рэалізуецца беларускімі майстрамі сумесна з калегамі з Германіі, Нідэрландаў, Латвіі, Літвы і Расіі. Як патлумачыў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Алег Сільвановіч, асноўныя здымкі завершаны, фільм будзе выпушчаны ў маі наступнага года.
Над фільмам працуе вядомы беларускі рэжысёр Сяргей Лазніца, які, дарэчы, летась за фільм “Шчасце маё” атрымаў мноства ўзнагарод і прызоў, у тым ліку Гран-пры мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад-2010”.
Мяркуецца, што фільм па аповесці Васіля Быкава выйдзе ў кінапракат па Еўропе. Па словах Алега Сільвановіча, сёння ўсе еўрапейскія краіны так ці інакш аб'ядноўваюць як фінансавыя, так і творчыя сродкі для сумеснай кінавытворчасці, каб працаваць над больш маштабнымі праектамі. Станоўны момант у такой творчасці — гэта аб’яднаны кінапракат краін-удзельніц. “Але наша задача ў гэтай сітуацыі — думаць пра тое, што ўласна беларускага застанецца ў падобнай кінапрадукцыі”, — лічыць Алег Сільвановіч.
Таццяна Пастушэнка