Калі збываюцца мары
17.11.2011
—
Новости Культуры
Амерыканская флейтыстка і кампазітар, лаўрэат прэміі “Грэмі” Ронда Ларсан цудоўна сыграла на канцэрце ў Белдзяржфілармоніі беларускую народную мелодыю “Купалінка”. Такой аранжыроўкі раней не было, бо сама Ронда — яе аўтар.
Па словах Ронды Ларсан, гэта адна з яе любімых мелодый. “Яна вельмі запамінальная і загадкавая. Калі я пачала працаваць з ёй, каля чатырох дзён яна не выходзіла ў мяне з галавы. Я працягвала напяваць яе і днём, і ноччу — не словы, паколькі я не размаўляю па-беларуску, а мелодыю. Я палюбіла яе. Гэта адна з самых цудоўных мелодый, якія я калі-небудзь чула”, — гаворыць кампазітар.
Ронда, натуральна, ведае ўжо і змест песні “Купалінка”. Увогуле ёй падабаецца музыка розных народаў, але больш за ўсё — кельцкая. Яна саліруе на розных флейтах, а ў яе музыцы чуюцца элементы мелодый з розных краін свету, матывы джазавай, класічнай і кельцкай музыкі. Выступленне амерыканскай артысткі сабрала поўную залу слухачоў.
Флейтыстка прызналася, што палюбіла Беларусь яшчэ ў першы прыезд у краіну, дзесяць гадоў таму. У гэты раз Ронда пабывала ў Магілёве, дзе сустракалася са студэнтамі музычнага вучылішча, а таксама пабачыла нарэшце беларускія лясы, пра якія даўно марыла.
Таццяна Пастушэнка