Бабруйская крэпасць
Яе будаўніцтва пачалося па ўказу Аляксандра І летам 1810 года. У пачатку вайны 1812 года гарнізон крэпасці налічваў каля 4 тысяч чалавек. З крэпасцю звязаны падзеі дзекабрысцкага руху: тут кватаравала 9-я пяхотная дывізія, служылі Мураўёў-Апостал, Бястужаў-Румін і іншыя ўдзельнікі паўстання на Сенацкай плошчы.
Бабруйская крэпасць доўгі час пасля свайго з’яўлення лічылася адной з самых моцных і непрыступных крэпасцяў Расійскай імперыі, яна стаяла ў шэрагу першакласных ваенных умацаванняў краіны. Крэпасць з’явілася на развалінах старажытнага замка ў перыяд паміж 1807—1836 гг.
Бабруйская крэпасць была прылічана да першага класа абарончых збудаванняў Расійскай імперыі. Яна лічылася адной з лепшых, бо была абсталявана па апошняму слову еўрапескага ваеннага мастацтва. Яе ўзводзілі тысячы салдат і прыгонных сялян Магілёўскай, Мінскай, Чарнігаўскай губерняў. Матэрыялы дастаўляліся з Украіны, Карэліі, Каўказа і Урала.