Адкрыецца выстава "Позірк мінулай эпохі" Паўла Валынцэвіча

Источник материала:  

Заўтра, 14 кастрычніка, а 16-й гадзіне ў зале выстаў Вілейскага краязнаўчага музея адкрываецца фотавыстава беларускага святара Паўла Валынцэвіча “Позірк мінулай эпохі”. – Гэта мерапрыемства я лічу падзеяй года, – гаворыць старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава. –  А фотаздымкі, прадстаўленыя прыватнымі калекцыянерамі Дзмітрыем Сярэбранікавым і Ігарам Сурмачэўскім – унікальнымі.

Нарадзіўся Павел Валынцэвіч у мястэчку Вялікая Бераставіца Гродзенскай губерні, у беднай шматдзетнай сям’і дыякана мясцовай царквы. У 1897 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Быў псаломшчыкам, пасля пасвячэння ў сан святара ў 1899 годзе стаў настаяцелем царквы ў мястэчку Касута на Вілейшчыне.

Свой першы фотаздымак зрабіў у 1900 годзе . І з таго часу не расставаўся з фотаапаратам.

На фотаздымках Паўла Валынцэвіча адлюстраваныя падзеі штодзённага жыцця – сямейныя святы, хросны ход, вучэбныя заняткі сына, уборка ўраджаю, праца на пасецы. Сёння гэта каштоўныя гістарычныя сведчанні аб паўсядзённым жыцці ў беларускай глыбінцы, аб жыцці невялікага праваслаўнага прыходу.

Здымак Паўла Валынцэвіча.

Унікальны фотаархіў Паўла Валынцэвіча фарміраваўся год за годам. Самы стары негатыў калекцыі датуецца 1900-м годам, а апошні – 1949-1953 гадамі. Такім чынам фоталетапіс ахоплівае паўстагоддзе.

Марына СЛІЖ.

Фота znyata.com

←Выдавецтва з Санкт-Пецярбургу прывезла ў Віцебск выставу кніжнай графікі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика