Выдавецтва з Санкт-Пецярбургу прывезла ў Віцебск выставу кніжнай графікі

Источник материала:  
13.10.2011 12:25 — Новости Культуры

Выдавецтва з Санкт-Пецярбургу прывезла ў Віцебск выставу кніжнай графікі


Шыкоўная выстава кніжнай ілюстрацыі, якую прывезла санкт-пецярбургскае выдавецтва Vita Nova, адкрылася сёння ў Віцебску. Экспазіцыя досыць змястоўная – каля 350 прац 58 аўтараў. Таму іх вырашылі прадставіць на дзвюх пляцоўках – у Арт-цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.

Тут і ілюстрацыі да рамана Міхаіла Булгакава "Майстар і Маргарыта" вядомых парыжскіх мастакоў Г.А.В. Траўгот, да “П’ес” Антона Чэхава, выкананыя адным з найбуйнейшых тэатральных мастакоў Расіі Барысам Качаргіным, графіка да "Запісак з мёртвага дома" Фёдара Дастаеўскага (мастак Барыс Няпомняшчы), да "Выбранага" Марыны Цвятаевай (мастак Валерый Мішын), да "Лаліты" Уладзіміра Набокава (мастак Клім Лі), да "Геаграфіі ўяўлення" Хорхе Луіса Борхеса (мастак Павел Татарнікаў) і іншых твораў сусветнай і рускай літаратуры.

Адна кніга каштуе чвэрць сярэдняга заробку ў нашай краіне

На думку дырэктара Арт-цэнтра Марка Шагала Людмілы Хмяльніцкай, кнігі выдавецтва Vita Nova – гэта не проста кнігі, а “аб’ект культуры”. І сапраўды, кожная з іх кніжны шэдэўр – цудоўная папера, якасць друку, пераплёту, шыкоўнае мастацкае аздабленне вокладак, ілюстрацыі, зробленыя таленавітымі мастакамі… Такую кнігу хочацца ўзяць у рукі і з любоўю, беражна гартаць старонкі. І толькі ўжо потым з асалодай чытаць. Прычым любога аўтара і любы твор, такія гэта прыгожыя кнігі.

Як паведаміў журналістам генеральны дырэктар выдавецтва Аляксей Захаранкаў, Vita Nova працуе без дадруковак накладу: “У сувязі з гэтым нашы кнігі становяцца рарытэтам не праз 50 гадоў, як гэта звычайна бывае, а ўжо праз год-два. У букіністычных крамах яны з’яўляюцца рэдка. І я ведаю, што існуюць нават клубы па вышуку нашых кніг”.

Дарэчы, у Беларусі ўнікальныя кнігі санкт-пецярбургскага выдавецтва можна набыць толькі ў двух гарадах – Мінску і Віцебску (у Арт-цэнтры Марка Шагала). Праўда, і каштуе адна такая кніга прыкладна чвэрць сярэдняга заробку ў нашай краіне – 300-400 тысяч рублёў. 
←"Сьлёнск" возвращается.Спустя 40 лет на белорусской сцене сегодня вновь выступит легендарный польский ансамбль.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика