Сем цудаў Беларусі выбраны!

Ужо заўтра вы прачытаеце на старонках “Народнай газеты”, якія з аб’ектаў, прарабіўшы доўгі і няпросты шлях, выйшлі пераможцамі ў нашым праекце — мы падвядзём вынікі галасавання.
Доўга чакалі мы з вамі, дарагія сябры, гэтага моманту. Не шкадавалі ні часу, ні сіл — заходзілі на сайт, галасавалі, агітавалі сяброў і знаёмых паўдзельнічаць у нашым праекце. Асабліва яркім быў апошні тыдзень галасавання, аб чым раскажам у сённяшнім нумары. Мала таго, што ўдзел у ім прынялі школьнікі з усёй краіны, цікава заявілі пра сябе і нашы фіналісты. Напрыклад, у палацы Румянцавых—Паскевічаў адкрыліся адразу тры выставы расійскіх мастакоў, а на БелАЗе наогул прайшло міжнароднае спаборніцтва асілкаў. А вось ці трапілі гэтыя аб’екты ў Цудоўную Сямёрку — даведаецеся з заўтрашняга нумара.