Водар ягадных ласункаў

Источник материала:  
На традыцыйным свяце Вішнёвага пірага ў вёсцы Шыраева, што ў Самарскай вобласці Расіі, гучалі беларускія песні ў выкананні артыстаў тальяцінскага ансамбля “Купалінка”
Водар ягадных ласункаўСвята праходзіла ўжо ў пяты раз. Наогул фестываль вельмі папулярны сярод вяскоўцаў, на яго прыязджае заўсёды шмат гасцей з усёй вобласці.
Дзень Вішнёвага пірага — гэта толькі адно свята з шэрагу “ягадных” сустрэч. У Шыраеве праводзяцца літаратурныя чытанні “Бешчаўская вішня”, конкурс мастакоў і кулінараў “Вішнёвая фантазія”, конкурс прыпевак “Зноў вішня заквітнее”, святы “Вішнёвая сімфонія” і “Вішнёвае варэнне”.
Пад час фэсту працуюць цікавыя выставы, на якіх госці знаёмяцца з “ягаднай” творчасцю. Фотаздымкі і карціны на вішнёвую тэму ўдзельнікі дасылаюць нават з Вялікабрытаніі, Германіі, Іспаніі, Турцыі.
А на фестывальнай сцэне пад адкрытым небам выступаюць фальклорныя калектывы. Сёлета сярод іх быў і ансамбль беларускай песні тальяцінскіх беларусаў “Купалінка”. Водар ягадных ласункаў“Бачна было, што выступленне калектыву спадабалася гледачам, зацікавіла іх, — гаворыць старшыня нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў у Тальяці “Нёман” Людміла Дзёміна. — Бо не кожны ж дзень расіяне чуюць народныя і сучасныя беларускія песні, мову, знаёмяцца з нацыянальнымі касцюмамі суседзяў”.
Канешне ж, усіх удзельнікаў свята вясковыя кулінары частуюць вішнёвымі пірагамі. Паспрабавалі салодкі пачастунак і госці з Тальяці. “Смак сакавітай спелай ягады, намаляваныя вішанькі на шчоках дзяцей і дарослых, гасціннасць гаспадароў, сувеніры з бяросты ад мясцовых умельцаў — усё гэта надоўга застанецца ў памяці”, — прызнаецца Людміла Дзёміна.

Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” гарадской акругі Тальяці
Расія, Самарская вобл. г. Тальяці.
Кіраўнік — Дзёміна Людміла Іванаўна
E-mail: neman-volga@mail.ru


Кацярына Мядзведская

←«Харламов. Легенда № 17»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика