Галоўнай падзеяй “Вялікага княства паэзіі” стане прэзентацыя аўдыёкнігі Чэслава Мілаша
01.09.2011 09:27
—
Новости Культуры
Галоўнай падзеяй “Вялікага княства паэзіі” стане прэзентацыя аўдыёкнігі Чэслава Мілаша
8-9 верасня ў Мінску пройдзе чарговы паэтычны фестываль “Вялікае княства паэзіі”. Гэтым разам ён прысвечаны 100-годдзю слыннага польскага паэта Чэслава Мілаша і праводзіцца пры падтрымцы пасольства Польшчы ў Беларусі, Польскага Інстытута ў Мінску, літаратурнага музея імя Адама Міцкевіча ў Варшаве і Беларускага ПЭН-цэнтра.
Сярод удзельнікаў фэсту паэты з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Літвы, Францыі: Наталля Гарбанеўская (Польшча/Францыя/Расія), Рышард Крыніцкі, Яцак Гутараў (Польшча), Эўгеніюс Алішанка, Вітас Дэкшніс, Данатас Пятрошус (Літва), Марыяна Кіяноўская, Алег Лышэга (Украіна), Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Марыя Мартысевіч, Алесь Разанаў, Віталь Рыжкоў, Андрэй Хадановіч (Беларусь)
Паэты-ўдзельнікі фестывалю, перакладчыкі мілашаўскай паэзіі і акторы Купалаўскага тэатра будуць чытаць творы Мілаша на сваіх мовах.
Адной з найярчэйшых падзеяў фэсту, безумоўна, стане прэзентацыя аўдыёкнігі Чэслава Мілаша “Чалавек шматпавярховы”, у стварэнні якой удзельнічалі паэт Андрэй Хадановіч і гурт “Рацыянальная дыета”.
Урывак з гэтай аўдыёкнігі мы сёння прапануем вашай увазе. Пранікнёны голас Андрэя Хадановіча і пранізлівыя гукі музыкі вас не пакінуць раўнадушнымі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.