Дакрануцца да каменнага веку

Источник материала:  
Дакрануцца да каменнага веку

Ля возера Чорнае археолагі, магчыма, “адкапалі” новую, невядомую дагэтуль культуру.

Шматлікія сенсацыйныя артэфакты неаліту ўпершыню былі знойдзены на тэрыторыі Магілёўскага Пасожжа падчас археалагічных раскопак каля возера Чорнае (у некалькіх кіламетрах ад вёскі Барысавічы Клімавіцкага раёна). Тут працавалі студэнты гістфака Магілёўскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Коласава, які і адкрыў гэтую стаянку ў 2008 годзе.

— Мы знайшлі развал неалітычнага чыгуна, які быў заключаны ў чорны пясок з украпінамі дробных вугольчыкаў, — расказвае кіраўнік раскопак. — Мабыць, гэта рэшткі старажытнага ачага і гэты посуд мог прызначацца для гатавання ежы. Побач з ім — шмат вырабаў з крэменю. Мяркуючы па ўсім, каля ачага нашы далёкія продкі з эпохі неаліту рабілі тут гаспадарчыя прылады, свежавалі дабытых на паляванні звяроў прама на месцы. Для Усходняй Беларусі гэта вельмі рэдкія знаходкі. Пасля канчатковага вывучэння развалу чыгуна мы прыступім да рэканструкцыі ўнікальнай знаходкі. Гэта дасць магчымасць даведацца, як выглядаў посуд першых “ганчароў”, аднавіць сам працэс яго вырабу, а таксама ўдакладніць узрост старажытнага паселішча. З глебы, дзе знаходзіўся гаршчок, будуць узяты пробы на радыевугляродны аналіз. Калі нам удасца яго правесці, то мы ўпершыню атрымаем дакладную каляндарную дату, а гэта значыць, што нарэшце з’явіцца шанц гаварыць больш канкрэтна пра пачатак гісторыі старажытнага ганчарства ў Верхнім Падняпроўі і Пасожжы.

Яшчэ адна цікавая знаходка археолагаў — ромбападобныя часткі наканечнікаў стрэл.

— Цяпер мы зможам сказаць, адкуль бяруць вытокі культуры гэтых першабытных паляўнічых і збіральнікаў, якiя асвоiлi выраб глінянага посуду? Ці былі гэта аднекуль прынесеныя традыцыі, ці ж гэта — мясцовая культура? Калі пацвердзіцца апошняя версія, то мы зможам казаць аб новай і пакуль яшчэ невядомай нам археалагічнай культуры, — не хавае радасці адкрыццяў Аляксандр Коласаў.

←Ребенок — это чистый монитор?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика