НАШЫ ФІНАЛІСТЫ

Источник материала:  

Слава пра ікону Божай Маці Жыровіцкай разнеслася так далёка, што яе копіі пачалі з’яўляцца нават у замежных краінах. Самыя вядомыя сярод іх — дзве цудатворныя іконы, якія сёння належаць каталікам. Адна з іх — ікона-фрэска з базыльянскага храма святых мучанікаў Сяргея і Вакха ў Рыме. Другая — мастацкая копія рымскай іконы-фрэскі, напісаная на палатне, якая зараз знаходзіцца ў слонімскім Андрэеўскім касцёле.Возера Нарач авеяна легендамі. Адна з іх распавядае пра дачку лесніка прыгажуню Галіну. Жыла яна са сваім бацькам, і быў у яе жаніх Васілёк, майстар на ўсе рукі, які падарыў каханай чароўнае люстэрка. Аднойчы Галіну ўбачыў пан і, уражаны яе прыгажосцю, выкраў дзяўчыну. Васілёк кінуўся за імі і адбіў нявесту, але на зваротным шляху іх дагнала пагоня. Хлопец адправіў каханую дадому, а сам працягваў змагацца. Доўга чакала Галіна любага. Вырашыла запытаць пра лёс хлопца ў люстэрка. Зірнула — і тут жа выпусціла яго. Яна ўбачыла мёртвага Васілька. Разбілася чароўнае люстэрка, а з яго асколкаў разлілося возера — Нарач.

←Вадзіца-вадзіца, Божая памачніца

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика