«Канцэрт на траве 2» узначаляць «У нескладовае» і Vinsent

Источник материала:  
08.07.2011 12:20 — Новости Культуры


16 ліпеня на хутары Шаблі адбудзецца другі open-air «Канцэрт на траве». У фэсце жывой музыкі і добрага настрою сярод маляўнічых лугоў возьмуць ўдзел гурты «У нескладовае», Vinsent, The Silicon, Akute.

Хутар Шаблі знаходзіцца на маляўнічых лугах ў 80 км. ад Мінска і добра вядомы аматарам беларускай музыкі дзякуючы штогадоваму этна-фэсту «Вольнае паветра». Ідэя «Канцэрта на траве» належыць Ганне і Лявону Вольскім. Першы міні-фэст паспяхова адбыўся на пачатку чэрвеня і арганізатар Уладзімір Шаблінскі вырашыў зрабіць яго штомесячным.

«Маленькія фэсты на некалькі соцен гледачоў зараз з’яўляюцца моднай тэндэнцыяй для адпачынку, бо дазваляюць паслухаць добрую музыку ў прыгожым месцы і ва ўтульнай атмасферы. Пры гэтым мы забяспечваем цывілізаваны сэрвісны мінімум — гарачае харчаванне, прыбіральні і магчымасць для кемпінга, таму жадаючыя могуць застацца на ноч ці дзве са сваімі намётамі», — адзначыў ён.


Хутар Шаблі — вёска Малае Запруддзе, 29а, Валожынскі раён. Гэта 80 км ад Мінска ў бок Вільнюса. Арыентыры — вёска Гародзькі, вёска Лоск.



←Двадцатый «Славянский базар в Витебске»: первые концерты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика