У Віцебску адбудзецца Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету
05.07.2011 21:01
—
Новости Культуры
У Віцебску адбудзецца Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету
ТUT.BY9 ліпеня ў Віцебску ў рамках XX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар” адбудзецца афіцыйнае адкрыццё Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету і гала-канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці беларусаў замежжа (к/з “Віцебск”, 18.00). Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры, якое выступіла арганізатарам фэсту.
8 і 10 ліпеня ў Мінску пройдзе шэраг мерапрыемстваў фестывалю. Сярод іх — адкрыццё мастацкай выставы “Беларускія мастакі ў свеце” (Нацыянальны мастацкі музей, 11.00), фотавыставы аб дзейнасці беларускіх аб’яднанняў у замежжы (Нацыянальны гістарычны музей, 12.00), літаратурнай выставы “Паэты і пісьменнікі беларускага замежжа” (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, 13.00), а таксама канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці беларусаў замежжа (Беларуская дзяржаўная філармонія, 14.00).
У мерапрыемствах возьмуць удзел калектывы мастацкай творчасці, асобныя выканаўцы, мастакі, майстры народных промыслаў, фотамастакі, празаікі і паэты з 12 краін свету — Арменіі, Казахстану, Кыргызстану, Малдовы, Галандыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі і ЗША. Агулам каля 235 прадстаўнікоў беларускай дыяспары наведаюць гістарычную радзіму для ўдзелу ў фестывалі.
9 ліпеня ў Віцебску пройдзе другое пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры, на якім будуць абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ў сферы культуры, адукацыі, інфармацыі, турызму, рэалізацыі асобных праектаў. У пасяджэнні савета плануецца ўдзел лідараў грамадска-культурных аб’яднанняў беларусаў замежжа, прадстаўнікоў міністэрстваў культуры, замежных спраў, інфармацыі, адукацыі, унутраных спраў, спорту і турызму.
“Правядзенне фестывалю будзе спрыяць прэзентацыі ў Беларусі мастацкай творчасці і падтрымцы творчых праектаў беларусаў замежжа, актывізацыі культурнага супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай, захаванню і развіццю іх нацыянальна-культурнай самабытнасці, папулярызацыі культурных каштоўнасцей беларускага народа”, — ідзецца ў прэс-рэлізе Мінкульта.