Рыгора Барадуліна паклалі ў шпіталь
05.07.2011 19:51
—
Новости Культуры
Рыгора Барадуліна паклалі ў шпіталь
Наша Ніва![Рыгора Барадуліна паклалі ў шпіталь](http://www.21.by/pub/news/2011/07/1309885861881566.jpg)
Як паведаміла яго жонка Валянціна, дзядзька Рыгор на мінулым тыдні наведаў участковага ўрача. Яму зрабілі кардыяграму, дзе і выявілася арытмія. Паэту параілі легчы ў шпіталь. Сардэчны рытм у Барадуліна ўжо аднавіўся, але яму працягваюць ставіць кропельніцы. Валянціна Барадуліна сказала, што ў пятніцу мужа павінны выпісаць.
Апошнім часам стан здароўя 76-гадовага Рыгора Барадуліна прымушае хвалявацца прыхільнікаў яго творчасці. У маі паэт трапіў у рэанімацыю. Летась ён месяц правёў у шпіталі з запаленнем лёгкіх.