Падарожжа са смакам даўніны
Спадзяёмся, нашы пытанні не расчароўваюць вас, і, адказваючы на іх, вы сапраўды даведваецеся шмат новага і цікавага. Сёння друкуем адказы на пытанні другога тура віктарыны, а таксама заданні на чацвёрты. Палова віктарыны ўжо пройдзена. І вы паказваеце сябе добрымі краязнаўцамі. Нагадваю, пераможцу па выніках нашага сямітурнага віртуальнага падарожжа чакае вячэра на дваіх у кавярні “Хутарок” у беларускім народным стылі.
Адказы на пытанні ІI тура:1) Вядома, штогод на зімоўку ў Брэсцкай крэпасці застаецца каля дзвюх тысяч кажаноў розных відаў. А які памер самага маленькага брэсцкага кажана? А) Каля трох сантыметраў2) З якога дрэва быў выраблены крыж Лазара Богшы? В) З кіпарыса3) Каго не дапускаюць на абрад “Пахаванне стралы”? Б) Мужчын4) Якая навінка з’явілася ў Гервяцкім касцёле Святой Тройцы? В) Каваныя вароты5) Дзе зараз знаходзіцца найвялікшая калекцыя слуцкіх паясоў? Б) У Маскве 6) Якім чынам знікла верхавіна батанічнага помніка прыроды — лістоўніцы векавой — ля вёскі Улукі? Б) У часы Вялікай Айчыннай вайны верхавіну ссеклі, каб наладзіць артылерыйскі назіральны пунктБонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”: — З чаго гатуюцца калдуны графа Тышкевіча?У адрозненне ад звыклых для нас з вамі калдуноў яны гатуюцца не з бульбы, а з мукі.
Пытанні IV тура:1) Якая плошча гідралагічнага заказніка “Падвялікі мох”?А) Каля трох гектараў Б) Каля 10 тысяч гектараў В) Больш за 20 гектараў2) У якім стылі быў перабудаваны Сафійскі сабор у Віцебску?А) Віленскага барокаБ) КласіцызмуВ) Ракако3) Сёлета ў парку пры гомельскім палацы Румянцавых—Паскевічаў з’явілася ўнікальнае кветкавае поле з...А) БраткаміБ) ЦюльпанаміВ) Ружамі4) Апошнімі ўладальнікамі Мірскага замка былі...А) ІльінічыБ) Святаполк-МірскіяВ) Радзівілы5) Лёд на возеры Нарач трымаецца да... А) Лютага Б) СакавікаВ) Красавіка 6) Назва праваслаўнага свята Бразкун пайшла ад грукатання... А) Рыдлёвак, якімі закопвалі святую крыніцу Б) Грому падчас свята Пятра і ПаўлаВ) Дзвярэй храма
Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”:Дзе вырабляўся і што ўяўляў сабой беларускі “Літоўскі” сыр?Адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля апублікавання пытанняў. Дасылайце іх на адрас рэдакцыі з пазнакай “Сем цудаў Беларусі”. Чакаем вашых лістоў!