Цуды беларускай апякункі

Источник материала:  
Цуды беларускай апякункі

У Будслаўскім бернардзінскім касцёле, які выйшаў у фінал нашага праекта, знаходзіцца адна з самых старажытных і цудадзейных ікон Беларусі.

Сёння адзначаецца ўрачыстасць абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай.

Тысячы веруючых з Беларусі, Літвы, Польшчы і іншых краін штогод 1 і 2 ліпеня накіроўваюцца ў невялікі пасёлак Мядзельскага раёна пакланіцца абразу Маці Божай Будслаўскай. З кожным годам пілігрымаў у Будславе становіцца ўсё больш. Мясцовыя святары і парафіяне нават уявіць не могуць, колькі прыйдзецца прымаць пілігрымаў праз два гады, калі будзе адзначацца 400-годдзе знаходжання абраза ў будслаўскай святыні. Ласкі абраза, які з самага пачатку быў шанаваны простым людам, працягваюць здзіўляць, вабіць і мацаваць веру...

Карона за вылечванне

Пра цуды абраза нават кніга напісана. Яшчэ ў XVII стагоддзі. Айцом Элеўтэрыем Зеляевічам у кніжцы “Задыяк на зямлі” апісаны 42 цудадзейныя выздараўленні, якія ўчыніла Найсвяцейшая Панна Марыя і сведкам якіх ён стаў асабіста. Першым апісаны цуд 1617 года. Ён тычыцца гісторыі пяцігадовага Язафата Тышкевіча, які аслеп. Цэлы год хлопык нічога не бачыў. Многія з родных Язафата страцілі надзею на яго выздараўленне. Але бацькі хлопчыка працягвалі верыць. У дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прывялі Язафата ў Будслаўскі касцёл. Як толькі хлопчык пераступіў парог святыні — з яго вачэй нібы спала цёмная заслона. Язафат зноў стаў бачыць. Пазней Тышкевіч стаў вядомым айцом кармелітам і сваім служэннем дзякаваў Богу за такое цудоўнае вылячэнне.Цікавая гісторыя Яна Вронскага, які служыў ротмістрам прыдворнай харугвы ў гетмана Вялікага Княства Літоўскага Яна Кішкі. Калі ён быў паранены і ўзяты ў палон падчас маскоўскага паходу, яго сябар Лукаш Уладоўскі прысвяціў яго цудоўнаму Будслаўскаму абразу Найсвяцейшай Панны. Сам Вронскі паабяцаў, што калі Пан Бог дапаможа выбрацца з палону жывым і здаровым, то ён ахвяруе на галаву Езуса залатую карону і дзесяць чырвонцаў дасць. Ян Вронскі выратаваўся і выканаў сваё абяцанне.

І зноў жывыя

Як сцвярджаюць апісанні айца Зеляевіча, Маці Божая Будслаўская нават мёртвых падымала на ногі. На дварэ стаяў 1638 год, калі чатырохгадовая Зоф’я Бужынская звалілася ў сажалку і... утапілася. Калі дзяўчынку выцягнулі, піша Зеляевіч, яна “ўжо ўся счарнела, вочы выйшлі з арбіт, не дыхала і так раздулася, што сарочку на ёй давялося разрэзаць”. Калі ж бацькі з вялікім галашэннем і надзеяй прысвяцілі яе абразу Найсвяцейшай Панны, дзяўчынка адразу ж вярнулася да жыцця. Вось яшчэ выпадак. Служанка пані Яжыны Зяновіч, жонкі падстолія мінскага, Барбара Дзягінянка цяжка захварэла. Пасля споведзі, прымаючы Святыя Дары, памерла. Нават праглынуць іх не паспела. Дарэчы, заўважылі гэта толькі на чацвёрты дзень. Пані падстоліца не магла змірыцца са смерцю Яжыны. Усе гэтыя дні бесперапынна малілася перад цудоўным абразом Найсвяцейшай Панны, з вялікай верай і надзеяй просячы вярнуць жыццё і здароўе яе служанцы. І што б вы думалі? На чацвёрты дзень пасля малітваў і літаніі да Найсвяцейшай Панны служанка паднялася са стала, на якім ляжала, прыбраная для пахавання, цалкам здаровая, быццам і не хварэла ўвогуле. Яе адразу ж падвялі да абраза Найсвяцейшай Панны, і яна адчула лёгкасць у целе, быццам з яе знялі нейкі цяжар.

У нядзелю — у касцёл!

Вядомыя выпадкі, калі Найсвяцейшая Панна настаўляла вернікаў і вучыла іх праўдзіваму жыццю ў Хрысце. Было гэта ў 1644 годзе. У адну з нядзель выбралася баярка з вёскі Берлаўшчына Ганна Абрамовічаўна ў грыбы, і з’явілася ёй у лесе ў вялікім ззянні і прыгажосці Найсвяцейшая Панна, седзячы за столікам, на якім гарэлі дзве свечкі. І калі дзяўчына, моцна спалоханая, хацела схавацца, то пачула голас: “Чаму хаваешся? Ідзі сюды! Што гэта вы ў свята працуеце і тым зневажаеце Майго Сына? Ён вам шэсць дзён даў для працы, сёмы дзень абраў для Сваёй хвалы, а вы і яго парушаеце? Ведай жа, што Сын Мой гэтым разгневаны”. Найсвяцейшая Панна дакранулася да дзяўчыны сваёй рукою, ад чаго тая страціла мову. Пасля, як апавядала сама Ганна, нейкая сіла якімсьці прыгожым і дзіўным шляхам перанесла яе з таго месца на Віленскі тракт да Крывічоў.Прыйшоўшы дахаты, дзяўчына не магла вымавіць слова. Здзіўленая маці склікала родных і суседзяў, якія параілі ёй паслаць па знахароў. А калі тыя пачалі над ёй варажыць, Ганна з такой сілай пачала іх біць і трапаць, што тыя ледзь уцяклі. А пасля тры дні дзяўчына, нічога не гаворачы, усё паказвала рукой у бок Буды (былая назва Будслава), пакуль нарэшце бацькі не здагадаліся і не адвялі яе ў будслаўскую святыню. Стаўшы перад абразом Найсвяцейшай Панны, Ганна ўсклікнула: “Вось гэтая Панна мне ў лесе аб’явілася і сваёй рукою дакранулася і сюды, да свайго абраза, загадала ісці”, і, усё расказаўшы, дзяўчына выйшла з касцёла ў добрым здароўі, зноў набыўшы мову.

Проста дзякуй

Вядома, абраз Маці Божай Будслаўскай адорвае ласкамі сваіх дзяцей і сёння. Хоць статыстыку будслаўскіх цудаў цяпер ніхто і не вядзе. Але, адкрываючы скрынку для ахвяраванняў, у ёй часта знаходзяць то залатыя пярсцёнкі, то іншыя каштоўнасці. Без якіх-небудзь подпісаў. Проста ў знак падзякі.— Многія не хочуць выносіць на людзі тыя ласкі, якія яны атрымалі ад Найсвяцейшай Марыі, — гаворыць настаяцель Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай ксёндз Віктар Бурлака. — Для іх нашмат важней перажываць іх унутры, у сваёй душы.Але тое, што абраз Маці Божай Будслаўскай дапамагае людзям — бясспрэчна. Інакш бы не прыходзіла ў Будслаў столькі пілігрымаў, а сам абраз не быў бы каранаваны некалькі гадоў таму.

НАШЫ ФІНАЛІСТЫ

Ці ведаце вы, што...Цуды беларускай апякункіУ Мірскім замку з’явілася ўнікальная гасцініца з пятнаццаццю шыкоўнымі нумарамі. З дарагой мэбляй, інтэрнэтам, барам, сістэмай пылавыдалення. Кожны — у сваім стылі і каляровым рашэнні. Ёсць тут нумар чорна-белы, ванільны, тэракотавы... Добрая магчымасць адчуць, як адпачывалі былыя ўладальнікі замка.

 

Цуды беларускай апякункіБабруйская крэпасць была прылічана да першага класа абарончых збудаванняў Расійскай імперыі. Яна лічылася адной з лепшых, бо была абсталявана па апошняму слову еўрапескага ваеннага мастацтва. Яе ўзводзілі тысячы салдат і прыгонных сялян Магілёўскай, Мінскай, Чарнігаўскай губерняў. Матэрыялы дастаўляліся з Украіны, Карэліі, Каўказа і Урала.

←Четыре звезды комфорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика