Фарбы творчага сяброўства

Источник материала:  
Сумесная выстава творчых работ студэнтаў мастацка-графічных факультэтаў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава і Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта ладзілася ў Віцебску да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі
Па словах дэкана мастацка-графічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта Дзмітрыя Сянько, навучальныя ўстановы супрацоўнічаюць ужо больш за дзесяць гадоў, перыядычна абменьваюцца выставамі, праводзяць сумесныя творчыя акцыі і летнія практыкі. Так, летам 2010 года віцебскія студэнты праходзілі практыку ў Смаленску, а смаленскія будучыя мастакі — у беларускім абласным цэнтры. Студэнты актыўна вывучалі новае асяроддзе, помнікі гісторыі і архітэктуры, што знайшло адлюставанне ў іх работах. Вынікі летніх пленэраў якраз і склалі аснову выставы, якая разгарнулася ў выставачнай зале мастацка-графічнага факультэта Віцебскага ўніверсітэта. Усяго ў экспазіцыі — каля 40 работ.
Гледачам прадстаўлены цікавыя краявіды старадаўніх гарадоў. Пры гэтым па тэхніцы выканання работы смаленскіх і віцебскіх мастакоў адрозніваюцца. Калі віцебскіх мастакоў-графістаў вызначае экспрэсія, цяга да эксперыментавання ў кантэксце традыцый Віцебскай мастацкай школы, то ў смаленскіх калег вітаецца класіка, акадэмічны жывапіс.

Сяргей Кочатаў

←Связующая идея времени

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика