Цвёрдая, як скала

Источник материала:  

Убачыўшы неяк на паказальніку назву вёскі Скалка Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, чамусьці адразу ўспомніла анекдот пра цешчу, зяця і “скалку”... Цікава, адкуль у вёскі з’явілася такая дзіўная назва? Анастасія КУДРЭВІЧ, Гомель

— У беларускіх народных гаворках слова “скалка” мае вялікую колькасць значэнняў: кропля тлушчу ў вадкай страве, рачныя ракавіны, чаропкі, слімак з ракавінай, прэснаводны малюск бяззубка, від рыбалоўнага снарада, бяльмо на воку. Але ніводнае з гэтых значэнняў не магло паслужыць матывацыяй для назвы паселішча. Узнікненне большасці беларускіх паселішчаў было непасрэдна звязана з сістэмай земляробства. Пры заснаванні паселішча і распрацоўцы зямельнага ўчастка ў першую чаргу ўвагу звярталі на характар зямлі. Таму верагодна, што ў аснову назвы дадзенага паселішча пакладзена слова “скала” ў значэнні цвёрды грунт; цвёрды гліністы пласт у зямлі. Не выключана, што назва вёскі ўтварылася і непасрэдна ад слова “скалка” ў значэнні вельмі цвёрды камень, крэмень. Падобна, што зямля, на якой узнікла гэта паселішча, была багатая крэменем. А крэмень у мінулым меў даволі шырокае выкарыстанне: ён ішоў на выраб млынавых камянёў, а яшчэ раней выкарыстоўваўся для здабывання агню. Акрамя таго, нашы продкі верылі, што кавалкі крэменю — гэта не што іншае, як асколкі двух жорнавых камянёў, з дапамогай якіх язычніцкі бог Пярун здабываў агонь.

←Сказка на ночь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика