Замест апальнага «Выбару» з Дарафеевым АНТ рыхтуе новае ток-шоу
У бліжэйшыя дні Агунальнанацыянальнае тэлебачанне (АНТ) пачынае здымкі новага
Магчыма, што праграма стане своесаблівай заменай
Сяргей Дарафееў. |
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Дарафееву не даруюць шэрагу пытанняў да Лідзіі Ярмошынай у часе ток-шоу «Выбар», прысвечанага вынікам прэзідэнцкіх выбараў.
Ён спытаў у Ярмошынай, ці бачыла яна ролік, у якім у тэхнікуме куратарка адной з груп патрабуе ад вучняў з’явіцца на датэрміновае галасаванне і ці з’яўляецца такая сітуацыя парушэннем заканадаўства. «Так, гэта парушэнне», — адказала Ярмошына. «Дык значыцца, выбары прайшлі з парушэннямі?» — падлавіў яе Дарафееў. У выніку Лідзія Ярмошына дэманстратыўна пакінула студыю.
Перадача выклікала асабістае незадавальненне Аляксандра Лукашэнкі, які падчас прэс-канферэнцыі назваў Дарафеева «хлопчыкам-журналістам, якога трэба паставіць на месца».
ВН