19-гадовы праграміст з расійскай Тулы сам вывучыў беларускую мову і піша на ёй вершы
Аляксей незвычайны чалавек з некалькіх прычынаў.
Нягледзячы на сваю апантанасць беларушчынай, Аляксей ні разу яшчэ не быў у Беларусі. Але вельмі марыць. І калі б з’явілася магчымасць пераехаць да нас і стаць беларускамоўным камп’ютаршчыкам з мноствам літаратурных хобі, то ён з асалодаю пагадзіўся б і нават перавёз з сабой бацькоў.
Аляксей — гэта надзея Беларусі. Так, менавіта надзея (кожны хай напоўніць яе сваім зместам і сэнсам). Надзея, без перабольшванняў і пафасу. Бо хіба гэта не цуд, не дзіва, не падарунак лёсу і не сведчанне таго, што беларуская культура ўнікальная, цікавая і не горшая за іншыя, калі нейкі абсалютна старонні чалавек зацікавіўся нашай сціплай і багатай, напаўстрачанай і сучаснай, мілагучнай і кідкай мовай і літаратурай! Мне здаецца, што гэта выдатны стымул і прыклад для беларусаў: калі ўжо рускія пачынаюць размаўляць
Мы з Аляксеем пазнаёміліся праз агульных сяброў у інтэрнэце. Кіберпрастора — страшэнная сіла, але яна цалкам падпарадкоўваецца агульнавядомай мудрасці, якая мае шмат фармулёвак, але гучыць прыблізна так: «Свет маленькі, сустрэнемся за паваротам!». У інтэрнэце таксама ўсе шчыльна звязаны. Так і я аказалася звязанай з Аляксеем. Мы «сябруем» у сацыяльных сетках і перапісваемся ў папулярным ЖЖ (Жывым Журнале — Lіvе Jоurnаl, адным з самых папулярных бясплатных
Аляксей жыве і вучыцца ў Туле (Расія, Тульская вобл.), а я жыву і працую ў Мінску. Таму для камунікацыі, як і для знаёмства, мы вырашылі скарыстаць інтэрнэт: цягам некалькіх доўгіх гадзін Аляксей упарта напружваў памяць, узгадваючы матывы, якія ім кіравалі, калі ён «захварэў» на беларушчыну. Адным словам, мы перапісваліся
Наша з Аляксеем перапіска атрымалася вельмі жывой, шчырай, адвольнай і забаўнай. І нават здолела раскрыць многія Аляксеевы чыста чалавечыя якасці: шыкоўнае пачуццё гумару, эрудзіраванасць, тактоўнасць, неабыякавасць.
Таму дзялюся з вамі бадай «сакрэтнымі матэрыяламі» — у крыху адрэдагаванай для друку форме.
— Аляксей, калі і чаму ты пачаў цікавіцца і вывучаць беларускую культуру і мову?
— Калі мне было гадоў 6–7, я ездзіў з бацькамі ў Крым. Час тады быў «вясёлы» — да поўнага знікнення грошай у кішэнях (дзякуючы моцнай хвалі дэвальвацыі) засталося зусім няшмат часу, адпачывальнікаў яшчэ было багата, вечарам у спёку (градусаў 30, але ўдзень да 50 было) народ масава пагрымваў касцьмі пад хіт «Хлопчык хоча ў Тамбоў» і, натуральна, завязваліся знаёмствы і сярод дзяцей, і сярод дарослых. І так выходзіла, што асноўным сродкам камунікацыі стаў суржык (сумесь украінскай і рускай моў кшталту беларускай трасянкі). Да таго ж, тады якраз працягвалася спроба ўкраінізацыі СМІ, таму ўкраінскамоўнай рэкламы я таксама наслухаўся. Ну, і нейкія такія размовы сярод украінскага насельніцтва Крыма былі, маўляў, украінізацыя пачынаецца, а ў
— Як ты, знаходзячыся ў кантэксце іншай культуры і мовы, не маючы асаблівых крыніц інфармацыі і зносінаў з беларускамоўнымі людзьмі на першым этапе, вывучаў беларускую мову і літаратуру?
— У маім спосабе вывучэння няма нічога арыгінальнага: чытаў падручнікі, слоўнікі, газеты, слухаў радыё. Карыстаўся нейкай кніжачкай Падлужнага, не памятаю ўжо, як называлася; пазней і Тарашкевіча прачытаў. Часам зазіраю ў «Беларускае літаратурнае вымаўленне» Янкоўскага. Са слоўнікаў — натуральна, карыстаюся
— А дзе ты іх бярэш?
— Неабходныя кнігі ў асноўным шукаю самастойна праз інтэрнэт, некаторыя шляхам абмену электроннымі копіямі атрымаў (
— Што было складанага ў вывучэнні беларускай мовы (мажліва, у фанетычным ці арфаграфічным сэнсе)?
— Хм, калі шчыра, асаблівых складанасцяў менавіта на этапе засваення не памятаю. Ну, а зараз цяжкасці такія ж, як ва ўсіх носьбітаў мовы — «лідАр», «адажыА» і іншыя «радасці» новага правапісу. Хоць наогул стаўлюся да зменаў станоўча.
— Да таго, як ты пачаў адмыслова цікавіцца, што ты ведаў пра нашу культуру, мову, літаратуру?
— Пэўна, пра тое, што
— А як ты пачаў чытаць «Звязду»?
— Гэта трэба сказаць дзякуй Глебу Лабадзенку. У яго рэпартажы і нарысы бываюць вельмі добрыя. Дзякуючы ім і пачаў «Звязду» чытаць праз сайт у
— Калі ты зацікавіўся беларушчынай, то, напэўна ж, лічыш нашую культуру ў нечым унікальнай. Чым?
— Самы вялікі цуд для мяне — гэта тое, што пасля 300 гадоў русіфікацыі, паланізацыі, іншых здзекаў беларуская мова не проста здолела выжыць, але і набыла рысы прафесійнасці (з пачатку ХХ ст.), а потым і аб’яднала сабой людзей розных нацыянальнасцяў (напр., Бядуля, Агняцвет, Уласаў, Мулявін).
— Прабач за банальнасць, але чым, на тваю думку, розняцца беларусы і рускія?
— Стаўленнем да роднай мовы. Для рускіх руская мова — штодзённы сродак камунікацыі, без ведання рускай мовы ў Расіі не пражывеш. Без беларускай у Беларусі жывуць, і некаторым нават не сорамна. Прабач за банальнасць, але ж так і ёсць.
— Так, але, магчыма, калі б у нас з мовай было «ўсё ў парадку», то нашыя дасягненні былі нашмат больш важкімі. Я вось усё думаю пра тое, што калі ў Расіі былі Блок і Ахматава, беларусы ўсё яшчэ вырашалі «зямельныя» пытанні і змагаліся за этнічнае прызнанне беларусаў наогул! І ў сусветным маштабе шмат для каго нашы любімыя Купала і Колас — лакальныя і несуразмерныя…
— Так, а для
— Відаць, тваю схільнасць да літаратуры вызначыла багатая дзядулева бібліятэка. Ці шмат ты чытаў у дзяцінстве і каго любіш чытаць з беларускіх аўтараў?
— У дзяцінстве чытаў шмат. Ад звычайнага дзіцячага і падлеткавага набору да твораў Гусэйна Абасзадэ, Ніны Бічуі і г.д. З беларускіх
— Калі ты пачаў пісаць вершы?
— Вой, пачаў пісаць з дзевяці гадоў! Спачатку
— А ці ёсць у Туле яшчэ такія як ты — беларускамоўныя?
— Наогул, па статыстыцы 2002 года, у Тульскай вобласці жылі 5974 беларусы. Але я ведаю толькі адну сапраўдную беларускамоўную сям’ю — сям’ю Уладзіміра Васькова. На форумах ён вядомы як раlіvас. Ён беларус з Гомельшчыны, з вёскі Баўсуны.
— І акрамя вас больш няма беларускамоўных?
— Уладзімір Васькоў гаворыць, што ў Туле, акрамя яго, яшчэ толькі адзін беларускамоўны. Здагадайся, хто!
— Ты, вядома! Прычым не беларус па нацыянальнасці і нават не маеш беларускіх каранёў!
— Вось і я пра што. Але калі раптам хтосьці здолее арганізаваць беларускі рух у Туле, то я, натуральна, далучуся, як змагу.
— У вас прадаецца
— Так! У мяне праз 100 метраў ад дома крама Bеlwеst. Калі што не так, тапкам магу кінуць у ворага (смайлік). Ну, а пра ашмянскую каўбасу, рагачоўскую згушчонку, сыр, малако, ільняныя кашулі і г.д. я наогул маўчу. Гэта ўжо шмат гадоў так.
— У Туле шмат рэкламы беларускіх тавараў?
— Так, рэкламуюць. Праўда, што цікава: ежу рэкламуюць не вельмі, але ўсе набываюць. А вось рэкламу беларускай мэблі бачыў у розных газетах, па радыё чуў, але набываюць не вельмі.
— А твая беларуская маўленчая практыка не ўплывае на рускае вымаўленне?
— Уплывае: літару «р» я наогул вымавіць мякка нармальна не магу! Ну, і часам забываю рускія словы, бывае і такое.
Вольга Чайкоўская, «Звязда»